Знайсці
15.03.2023 / 12:202РусŁacБел

Больш за 8 тысяч грамадзян Беларусі маюць па два беларускія пашпарты. Як гэта і навошта?

У Беларусі зараз дазволена атрымліваць адразу два біяметрычныя пашпарты, чым карыстаюцца некаторыя грамадзяне, якія часта ездзяць за мяжу, паведаміў намеснік начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч, піша «Спутнік».

Прадстаўнік МУС растлумачыў, што два пашпарты патрэбны, каб адзін здаць у пасольства на атрыманне візы, а другім карыстацца ў гэты час унутры краіны.

«Мы прапанавалі атрымаць грамадзянам два зусім ідэнтычныя пашпарты, але, вядома, з рознымі нумарамі», — сказаў Павел Хрышчановіч.

Ён дадаў, што такой опцыяй скарысталася больш як 8 тысяч чалавек.

А ўсяго для выезду выдадзена больш за 135 тысяч біяметрычных пашпартоў.

Грамадзяне Беларусі могуць атрымліваць біяметрычныя дакументы па жаданні. Але для замежных грамадзян, якія пастаянна жывуць у краіне, гэта абавязкова. Калі скончыўся дазвол на жыхарства, можна атрымаць толькі ID-карту.

У цэлым біяметрычныя дакументы ёсць прыкладна ў 2 % насельніцтва.

ID-карту, як растлумачыў Павел Хрышчановіч, першы раз можна атрымаць толькі па месцы рэгістрацыі, а потым ужо ў любым рэгіёне краіны або ў сталіцы.

Намеснік дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Ягор Воранаў дадаў, што плануецца ўвесці ідэнтыфікацыю ў дзяржаўных анлайн-сэрвісах праз ID-карту. Для гэтага будуць патрэбны толькі карта і смартфон з чыпам NFC.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
14
Сумна
2
Абуральна
5
0
Проста жыхар/адказаць/
15.03.2023
"Прадстаўнік МУС растлумачыў, што два пашпарты патрэбны, каб адзін здаць у пасольства на атрыманне візы, а другім карыстацца ў гэты час унутры краіны." Нейкую лухту ён патлумачыў. Унутры Беларусі замест пашпарта выкарыстоўваецца ідэнтыфікацыйная картка, а біяметрычны пашпарт толькі за мяжой. Сапраўды, 2 біяметрычныя пашпарты можна зрабіць, але гэта мае сэнс толькі ў выпадку частых вандровак за мяжу. Напрыклад, пакуль адзін з пашпартоў знаходзіцца ў пасольстве для афармлення візы, па другім можна выязджаць за мяжу (але толькі ў тыя краіны, дзе бязвіз, або па іншай візе ў другім пашпарце, бо візы паміж пашпартамі не сінхранізуюцца).
0
не такі як ёсць/адказаць/
15.03.2023
Так і на рыбакоў хутка увагу звернуць: апускаюць видети ли чарвякоў у ваду - трэніруюць для выканання падводных дыверсій.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930