Знайсці
14.03.2023 / 12:5232РусŁacБел

Крытыка савецкага перыяду цяпер лічыцца «экстрэмізмам». Такімі абвясцілі 12 нумароў «Нашай гісторыі» і «Arche»

Улады прызналі «экстрэмізмам» асобныя нумары гістарычных часопісаў. Фармулёўкі выглядаюць абсурднымі.

«Экстрэмісцкімі» прызналі наступныя нумары часопіса «Наша Гісторыя»: №2 (19) — 2020 г., №8 (25) — 2020 г., №9 (26) — 2020 г., №3 — 2018 г., №5 — 2018 г., №4 (9) — 2019 г., №1 (18) — 2020 г., №3 (20) — 2020 г., №11 (28) — 2020 г.

А таксама гэтыя нумары часопіса «Arche Пачатак»: №4 (163) — 2019 г., №3 (166) — 2020 г., №4 (159) — 2018 г.

Што стала прычынай? Суд вырашыў, што ў нумарах «у форме схаванай, але лёгка распазнавальнай экстрэмісцкай тэматыкі»

прыводзяцца ідэі, «якія дыскрэдытуюць і ачарняюць савецкую ўладу і савецкае мінулае Беларусі».

А таксама ўлады ўгледзелі «прапаганду пратэсных ідэй, установак і схем дзеяння пратэстоўцаў у барацьбе за змену ўлады ў краіне па прыкладзе дзеянняў рэвалюцыйна актыўных народных мас у іншых краінах і іншых гістарычных эпохах»,

«распальванне варожасці па прыкмеце прыналежнасці да прыхільнікаў захавання гістарычнай памяці аб Другой сусветнай вайне і дасягненнях савецкага перыяду развіцця Беларусі і праціўнікаў, арыентаваных на перафарматаванне гістарычнай памяці ва ўгоду ідэалагічных дактрын, дамінуючых у краінах Захаду».

«Ідэя аўтараў артыкула скіраваная на палярызацыю беларускага шматнацыянальнага грамадства на дзве рэзка проціпастаўленыя адна адной групы, якія прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў на гісторыю і будучыню Беларусі», — сказана ў судовым рашэнні.

Рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска набыло сілу 9 сакавіка. Суддзёй была Вольга Манкевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
81
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
41
15.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, ці ж я пытала пра колер (!) вачэй?) 
0
Valadzimir/адказаць/
15.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, мне "ісцінную" гісторыю паказваць не трэба, яна мне даўно знаёмая з савецкіх часоў. А вось тутэйшым жыхарам... таксама не трэба. Бо гістарычнымі "ісцінамі", якімі на сёняшні дзень ім ужо прамыты глузды - і тым ("ЧЗ"), і гэтым ("БЧБ"), - яны, здаецца, цалкам задаволеныя. І ні тыя, ні гэтыя пра нейкіх там люцічаў і слухаць не хочуць.
0
совкодр*черам посвящается/адказаць/
16.03.2023
Скукотищааа, и где сейчас твой совок? на свалке истории.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера