Знайсці
14.03.2023 / 11:271РусŁacБел

У Гомелі за апошнія дні «адпрацавалі» 30 асобаў, «датычных да экстрэмісцкіх фармаванняў». Затрыманых катуюць умовамі ў СІЗА

Больш за 20 чалавек сярод правераных 30 у Гомельскай вобласці былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Інфармацыя пра гэта з'явілася на каналах сілавікоў.

Як стала вядома «Свабодзе», усім затрыманым далі па 15 дзён арышту. Для іх не бяруць перадачы ад сваякоў, яны знаходзяцца ў камерах без бялізны, матрацаў і сродкаў гігіены. Іх правяраюць кожныя 2 гадзіны, таксама і ноччу.

З'явілася яшчэ адно «новаўвядзенне» — кожную ноч іх пераводзяць з камеры ў камеру, таму яны зусім не могуць спаць.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК робіць налёты на сем’і і знаёмых байцоў Палка Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
14
14.03.2023
Гэта ўжо звычайная практыка для «экстрэмістаў». У мяне на «сутках» роўна гэтак жа было
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера