Знайсці
14.03.2023 / 09:002РусŁacБел

У выніку агрэсіі РФ загінулі больш за 8 тысяч цывільных украінцаў — ААН

Арганізацыя абʼяднаных нацый зафіксавала 21965 чалавек сярод цывільнага насельніцтва Украіны, якія сталі ахвярамі з пачатку расійскага ўварвання. Сярод іх 8231 чалавек забіты, 13734 — параненыя. Такія лічбы прыводзяцца ў справаздачы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

 Фота: Rodrigo Abd / AP

У ААН пацвердзілі гібель 3664 мужчын, 2173 жанчын, 260 хлопчыкаў і 203 дзяўчынак, пол 31 дзіцяці і 1900 дарослых пакуль не ўстаноўлены.

Па даных арганізацыі, 17619 ахвяр (6372 загінулыя і 11247 параненых) знаходзіліся на тэрыторыі, якая на момант расійскага ўварвання кантралявалася Украінай.

У ААН падкрэслілі, што рэальная колькасць ахвяр значна вышэйшая, паколькі атрыманне інфармацыі з некаторых месцаў, дзе ішлі інтэнсіўныя баявыя дзеянні, зацягнулася, і многія паведамленні яшчэ не пацверджаныя. Гэта тычыцца, напрыклад, Марыупаля, Лісічанска, Папаснай і Севераданецка, дзе ёсць шматлікія ахвяры сярод цывільнага насельніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
0
1
Олег/адказаць/
14.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Мойша/адказаць/
14.03.2023
Расейцы, гэта "не рассасется"!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера