Знайсці
12.03.2023 / 12:008РусŁacБел

Латушка: пра Качанаву, Эйсмант, удар Матолькі, сыход з КР і мноства канфліктаў

На ютуб-канале «Ток» выйшла вялікая гутарка Настассі Роўды з Паўлам Латушкам, кіраўніком НАУ і намеснікам Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце. 

У інтэрв'ю Павел Латушка гаворыць пра сыход Макея і атачэнне Лукашэнкі. Разважае пра тое, ці зможа ўтрымаць уладу Наталля Качанава, якая роля Наталлі Эйсмант, што сабой уяўляюць дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергяенка. Адказвае на пытанне, ці будуць новыя выбары ў Беларусі і навошта Аляксандру Лукашэнку спатрэбілася ствараць новую КПСС — партыю «Белая Русь».

Апроч таго, у размове шмат пытанняў пра дэмакратычныя структуры — які сэнс іх існавання сёння, пра тое, што, апроч пасадаў, яны даюць. Таксама пра адносіны Паўла Латушкі з Франакам Вячоркам і канфлікт з Антонам Матолькам. І чаму ён адмовіўся праходзіць паліграф.

У размове Павел таксама распавядае пра любімы спектакль Купалаўскага і тое, дзе найлепшае месца ў зале тэатра, гаворыць пра актрысу Вольгу Няфёдаву, якая заняла месца выбітнага рэжысёра Мікалая Пінігіна. Называе, колькі каштуе самы дарагі гарнітур і па чым сумуе ў Беларусі.

Чытайце таксама: Латушка пра штрэйкбрэхераў з Масквы ў Купалаўскім: Іграць па-беларуску — гэта не толькі мова, гэта нябачная сувязь з народам

Чаму Латушку далі больш гадоў «завочнай калоніі», чым Ціханоўскай?

Латушка выйшаў з Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
8
1
Дмитро/адказаць/
13.03.2023
За что ведущая посадила пана Латушко на эту табуретку и почти два часа его на ней заставляла сидеть? Ай яй яй.
1
баклажана/адказаць/
13.03.2023
у чым?)
1
синяк/адказаць/
13.03.2023
Дмитро, сняли з языка) так жалко выглядит, что стало его даже немножечко жаль)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930