Знайсці
07.03.2023 / 08:324РусŁacБел

У суботу ў Расію з Германіі прылятаў санітарны борт. Па каго — невядома

Самалёт Bombardier Challenger 604 нямецкай чартарнай авіякампаніі FAI rent-a-jet, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Унукава ў 16:08 4 сакавіка. Праз дзве гадзіны борт вылецеў назад у Нюрнберг.

У інтэрнэце выказваліся розныя версіі таго, хто мог быць на тым борце: ад спевака Растаргуева да Рамзана Кадырава.

У кампаніі-перавозчыку растлумачылі РБК, што борт быў санітарным, але кампанія не можа раскрыць звесткі пра пасажыраў на борце, бо дзейнічаюць законы аб абароне звестак і правы пацыентаў.

«Мы можам пацвердзіць, каб пазбегнуць далейшых спекуляцый, што рэйс выконваў палёт з аэрапорта Франкфурта ва Унукава ў рамках місіі санітарнай авіяцыі (на якую не распаўсюджваюцца двухбаковыя санкцыі)», — сказалі ў кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
07.03.2023
Па путлерыста Растаргуева.
0
Мих/адказаць/
07.03.2023
Нюрнберг прекрасный город с богатой историей, которую и повторят рашисткие главари. Готовьтесь!
0
Натурал/адказаць/
07.03.2023
Як можна было дастаць расіяніна ў Нямеччыну? Там жа з яго зробяць гея 🤣
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031