У Galleria Minsk зноў можна бясплатна лавіць плюшавых мішак
Альфа Банк на тры дні вярнуў у Galleria Minsk аўтамат з цацкамі — чырвонымі мішкамі. Кожны ахвотны можа дастаць цацку бясплатна з двух спроб. Першую такую акцыю ладзілі зусім нядаўна, на Дзень святога Валянціна.
Гэтым разам акцыя прысвечаная 8 сакавіка і будзе працягвацца ўсяго тры дні — 6-га, 7-га і 8-га.
«Калі не паспелі мінулым разам, то нашы мядзведзі чакаюць вас 6, 7 і 8 сакавіка каля выхаду з Galleria Minsk (1-ы паверх), з боку гатэля DoubleTree», — піша банк у сваім інстаграме.
Пры гэтым іншай такой магчымасці ў гэтым годзе, як паведамляецца, ужо не будзе.
Чытайце таксама:
У Galleria Minsk можна задарма налавіць падарункаў на дзень святога Валянціна
0
4
0
1
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 3
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 12
Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты
 15
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 2
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 4
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера