Знайсці
06.03.2023 / 16:533РусŁacБел

Financial Times: Расія не наважваецца купляць ракеты ў Ірана з-за боязі, што саюзнікі Украіны ў адказ паставяць ёй дальнабойныя ракеты

Паводле выдання, гаворка можа ісці пра ракеты ATACMS з радыусам дзеяння да 300 км. Пры гэтым крыніцы выдання лічаць, што ў хуткім часе Масква можа змяніць сваю пазіцыю з-за недахопу ўласных ракет. «Расіяне знаходзяцца ў адчайным становішчы. Ім патрэбныя ракеты», — сказаў адзін з суразмоўцаў FT.

Фотa: twitter.com/isna_farsi. Здымак ілюстрацыйны

Па звестках заходніх разведслужб, Іран накіраваў у Расію сотні сваіх беспілотнікаў, якія выкарыстоўваюцца для нападаў на ўкраінскіх аб'ектах. Тэгеран і Масква гэта адмаўляюць.

Мяркуючы па частаце кантактаў паміж Расіяй і Іранам на розных узроўнях, адносіны дзвюх краін выходзяць за межы ваеннага супрацоўніцтва. Сёння Уладзімір Пуцін пагаварыў па тэлефоне з іранскім калегам. На мінулым тыдні Тэгеран наведаў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер.

У найбліжэйшы час у Іран адправіцца кіраўнік ЦБ Эльвіра Набіуліна, адзначае выданне. Па словах крыніцы, яна будзе абмяркоўваць інтэграцыю плацежных сістэм Расіі і Ірана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
06.03.2023
Падабаюцца мне гэтыя навіны: расейцы ў адчайным становішчы, расейцам гамон толькі Бахмут ужо расейскі, а намекаў на ўкраінскім наступ як няма і пэўна ўжо ня будзе.
0
Кэп, усё прапала/адказаць/
06.03.2023
Ох, бяры шынэль, паўзі ў акоп, панікёр
0
Мёртвыя - жывым/адказаць/
06.03.2023
Такім чынам Набіуліна - сапраўдная міжнародная злачынца, якая будзе адказная за тысячы загінулых ад іранскіх ракет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031