Знайсці
06.03.2023 / 13:247РусŁacБел

Кыргызстан экстрадаваў беларуса, які атрымаў статус бежанца ва Украіне

З Кыргызстана экстрадавалі ў Мінск Уладзіміра Кадарыю, які раней звяртаўся да прэзідэнта Садыра Жапарава з просьбай не выдаваць яго Беларусі. Пра гэта The Insider распавёў адвакат Кадарыі Афтандзіл Алімжанаў.

Па словах Алімжанава, 4 сакавіка Кадарыю вывезлі з Бішкекскага СІЗА-1 прадстаўнікі МУС.

Абарона Кадарыі лічыць, што яго экстрадыцыя — парушэнне Кыргызстанам міжнароднага заканадаўства.

У звароце Уладзімір Кадарыя распавёў, што збег з Беларусі ва Украіну ад палітычнага пераследу і атрымаў там грамадзянства. У Беларусі ён быў адміністратарам інтэрнэт-рэсурсу, які апублікаваў апазіцыйныя матэрыялы.

Нягледзячы на гэта, Генпракуратура Кыргызстана разглядае Кадарыю як грамадзяніна Беларусі і лічыць рашэнне аб яго выдачы законным.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
27
06.03.2023
Hola
2
Крумкач/адказаць/
06.03.2023
Кыргызбашы, у гэтым, прыватным выпадку так, можна здзіўляцца. А ўвогуле, як я й казаў вышэй, Еўропа для беларусаў зачынена, як магчымасьць для эміграцыі, а іншыя варыянты небясьпечныя.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.03.2023
Бедный человек. Ну, как есть так есть уже. Держись, земляк
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031