Знайсці
06.03.2023 / 11:0712РусŁacБел

«Робяць гэта тыя, хто ў нашых шэрагах». Мукавозчык папракае прапагандыстаў за баязлівасць

Прапагандыст газеты «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык у калонцы крытыкуе калег, якія не падтрымліваюць «курс на ачышчэнне».

Мукавозчык піша, што яго ўразіў наступны тэзіс калегі:

«Аказваецца, беларусы ў масе сваёй не падтрымліваюць жорсткі курс на «ачышчэнне» і «знойдзем кожнага». Ім, кажуць, надакучыла».

Прапагандыст лічыць, што гэтую думку ім унушаюць, спрабуюць так запалохаць.

«Прычым робяць гэта тыя, хто з намі, а не супраць нас. Хто ў нашых шэрагах, па адзін бок. Якія нават лічацца бачнымі фігурамі з кагорты «падтрымалі краіну», — намякае ён на кагосьці з прапагандыстаў.

Мукавозчык наракае, што яго менш радыкальныя калегі «баяцца самавыдуманай большасці». І раіць ім больш дбайна абіраць знаёмых ці адпачыць, калі стаміліся.

«Я вам больш скажу. На маю заўвагу, што не трэба забываць: перамажы неверагодныя тады ці ў будучыні, яны нас, ябацек, вешалі б (будуць вешаць) на ліхтарах, — на гэта я ад калегі-прапагандыста пачуў, маўляў, вой! ну што гэта зноў за клішэ! ну хопіць ужо пра гэта! Харэ! І не ўсе прысутныя былі з ім нязгодныя, не», — піша ў калонцы Мукавозчык.

І заклікае — прапагандыст не павінен быць баязліўцам.

«Баязлівы прапагандыст баіцца толькі касых поглядаў «усіх сваіх знаёмых». Адрасаваных яму за тое, што «дзяржава жасціць». Ну, і страціць добразычлівасць начальства таксама, мабыць, баіцца».

А калі страшна, то выпісвайцеся з гэтых шэрагаў, заканчвае развагі Мукавозчык.

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
27
Ха-ха
44
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14
0
заўзятар /адказаць/
06.03.2023
На маю заўвагу, што не трэба забываць: перамажы неверагодныя тады ці ў будучыні, яны нас, ябацек, вешалі б (будуць вешаць) на ліхтарах,
https://nashaniva.com/311644
======================================
Хопіць несці лухту за сваім паханом робячы з мірнага народа катаў. Калі б хацелі вешаць на ліхтарах, то вешалі б ў жніўні 2020. Каты, гэта ваш рэжым, а не народ, які церпіць гэты крывавы рэжым на сваім гарбу ўжо амаль 30 год.  
0
Глеб Жэглоў/адказаць/
07.03.2023
даведка, ...ён спачатку павінен пасядзець га лаве падсудных за "разжіганьне нацыянальнай, расавай ці сацыяльнай нянавісьці" і іншыя папутныя злачыны, потым "пасядзець-паляжаць" на "шконцы ля парашы", а ўжо потым на лаўцы пад пад’ездам.
0
Sparrow /адказаць/
08.03.2023
друг на друга начали уже подстукивать. за сто лет совок  не изменился, так и остался совком.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031