Знайсці
06.03.2023 / 09:0324РусŁacБел

Міністр Кубракоў расказаў, чым займаюцца за мяжой беларусы, якія хочуць вярнуцца

Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў у эфіры АНТ заявіў, што адмысловая «камісія па вяртанні» ўжо разглядае заяўкі ад беларусаў. 

«Многія, хто паспрабаваў таго жыцця і папрыбіраў, даруйце мне за выраз, клубніцы на польскіх плантацыях — гэта ў найлепшым выпадку, бо яны выконваюць розную працу, хтосьці падмятае вуліцы, двары і гэтак далей — ужо гатовыя вярнуцца ў Беларусь», — сказаў міністр.

Кубракоў дадаў, што для ўдакладнення пытанняў ёсць магчымасць ананімных зваротаў. 

Нагадаем, што на пачатку лютага ўказам Лукашэнкі была створаная камісія для ахвотных вярнуцца на радзіму. Праўладныя СМІ падавалі гэта як крок насустрач тым, хто з'ехаў па палітычных матывах. Але рашэнні камісіі не даюць ніякага імунітэту, бо яна не мае ніякага юрыдычнага статусу.

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
25
Ха-ха
68
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
0
Суніцы з вяршкамі для Кубракова/адказаць/
06.03.2023
Треба было размясціць гэту навіну побач з «ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні», а то Кубракоў не ўдакладніў якія суніцы ен меў на ўвазе
0
Anatol Starkou - апушчэнец/адказаць/
06.03.2023
Праўдаруб, так і ёсць.
Усе ведюць што IT было больш за ўсіх сярод пратэстуюшчых (па дадзеным сайту 23-34.net)

Дактараў таксама было шмат (а гэта усе спецыяльнасці дзе патрэбна сур'езная адукацыя і высокія прахадныя балы).

І так вядома што сярэдні пратэстовец разумнее і больше адукаваны за сярэдняга беларуса.
А сярэдні лукашыст ці мент - тупее.
І чым меньш адукацыя ў чалавека - тым больш % прыхільнікаў лукашэнкі сярод гэтага электаральнага слою 
0
Body of Lie /адказаць/
07.03.2023
уж лучше подметать в Польше улицы чем сидеть в лукашистской тюрме.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031