Знайсці
23.02.2023 / 17:5412РусŁacБел

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ расійскай дэлегацыі і дэлегацыі ад рэжыму Лукашэнкі дэманстратыўна выдзелілі месцы ў апошнім шэрагу, хоць звычайна пры рассадцы дзейнічае алфавітны парадак. Пра гэта паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай, дэлегацыя ад якога таксама гэтымі днямі прысутная ў Вене. 

Прадстаўнікі лукашэнкаўскай Беларусі Андрэй Савіных і Сяргей Рачкоў. Фота: t.me/AndreySavinykh

У зале ў першы, уступны дзень пасяджэння былі не ўсе дэлегацыі, а толькі частка — тыя, хто мусіў браць удзел у мерапрыемствах менавіта гэтага дня.

Падчас выступу расійскай дэлегацыі ў канцы сесіі большая частка прысутных пакінула залу ў знак пратэсту. Гэта былі ўдзельнікі дэлегацый дэмакратычных краін. Кіраўнік дэлегацыі ад Лукашэнкі Андрэй Савіных атрымаў слова ўжо пасля таго, калі ў зале не засталося амаль нікога.

У сваёй прамове Савіных паўтарыў звычайныя для расійскай і афіцыёзнай беларускай прапаганды хлуслівыя тэзісы пра адказнасць НАТА за вайну ва Украіне, апеляваў да Хельсінкскага дакумента, які нібыта Беларусь і Расія выконваюць, а заходнія краіны — не, і пужаў тым, што пасля выключэння з АБСЕ Расіі і лукашэнкаўскай Беларусі існаванне гэтай арганізацыі страціць сэнс.

Прадстаўнікі лукашэнкаўскай Беларусі Андрэй Савіных і Сяргей Рачкоў. Фота: t.me/AndreySavinykh

Іншы прадстаўнік лукашыстаў, дэпутат ПП НС Сяргей Рачкоў, наракаў на тое, што: «Выступленні дакладчыкаў і нацыянальных парламенцкіх дэлегацый краін Захаду носяць аднабаковы антырасійскі характар. Парламентарыі гэтых краін не робяць крокаў па ўсталяванні аб'ектыўнага прафесійнага дыялогу па пытанні сітуацыі ва Украіне».

У той жа час Святлана Ціханоўская сёння прамаўляла перад дэлегатамі Парламенцкай асамблеі, якія сабраліся на спецыяльныя дэбаты, прысвечаныя правам чалавека ў Беларусі. Яны адбыліся ў Хофбургскім палацы адразу пасля пленарнай сесіі. Удзел у гэтым мерапрыемстве бралі 70 дэлегацый, суарганізатарамі выступілі Швецыя і ЗША. 

Чытайце таксама:

У АБСЕ латвійскі дэлегат паслаў расійскую дэлегацыю за «расійскім вайсковым караблём»

«У санкцый не мусіць быць шчылін». Ціханоўская прапанавала ЕС стварыць адпаведную працоўную групу

Лукашэнкаўскім дэпутатам выдалі візы для ўдзелу ў пасяджэнні АБСЕ ў Вене

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
0
Пан Усялян/адказаць/
24.02.2023
Два друга - х.. і папруга :)
0
Рэчаіснасць/адказаць/
24.02.2023
Трэба было ў прыбіральні іх размесціць, так бы яны хутчый зразумелі сапраўднае свае становішча.
0
Woodoo Cult /адказаць/
28.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера