Знайсці
22.02.2023 / 17:1010РусŁacБел

Лукашэнкаўскім дэпутатам выдалі візы для ўдзелу ў пасяджэнні АБСЕ ў Вене

Дэпутатам з Беларусі і Расіі выдалі візы для паездкі ў Вену для ўдзелу ў 22-м зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Візы будуць дзейнічаць толькі падчас сесіі і выключна на тэрыторыі Аўстрыі, перадае Deutsche Welle.

Фота: AP Photo/Ronald Zak

Зімовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене пройдзе 23-24 лютага. Колькасць дэпутатаў з Беларусі, якія будуць прысутнічаць на ёй, пакуль не вядомая, з Расіі іх будзе 18.

МЗС Аўстрыі растлумачыў візіт у Вену гэтых людзей тым, што па міжнародным праве краіна абавязаная выдаваць візы ўдзельнікам мерапрыемстваў АБСЕ. Але візы гэтыя будуць дзейнічаць толькі ў Аўстрыі і толькі цягам сесіі. Супраць выдачы віз прадстаўнікам двух рэжымаў выступаў 81 дэпутат.

Праз прысутнасць беларускага і расійскага бакоў дэлегацыі Літвы і Польшчы адмовіліся прыязджаць на пасяджэнне. Украіна ўвогуле не будзе ўдзельнічаць у сесіі, а прышле дэлегатаў толькі для перамоў з партнёрамі. 

Вядома, што на Парламенцкую Асамблею АБСЕ запрасілі і Святлану Ціханоўскую.

Запрашэнне падпісала прэзідэнтка ПА АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт. Ціханоўская выступіць перад дэлегатамі Парламенцкай асамблеі, таксама перад амбасадарамі АБСЕ, сустрэнецца з дэпутатамі Аўстрыйскага парламенту і возьме ўдзел у акцыі да гадавіны пачатку вайны супраць Украіны.

Чытайце таксама: 

Пасол ЗША пры АБСЕ: Рэжым Лукашэнкі павінен быць прыцягнуты да адказнасці за ўнутраныя рэпрэсіі і знешнюю агрэсію

Прадстаўніца Дзярждэпартамента: ЗША лічаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі неабходным

«Ён не чакаў мяне пабачыць, спалохаўся». Ціханоўская на саміце АБСЕ ў Лодзі зрабіла сумеснае фота з прадстаўніком рэжыму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
22
22.02.2023
Не пхайце луку ў абдымкі расеі!... Гэ а тупасьць!..
0
Максим Дизайнер/адказаць/
22.02.2023
А-хахахаа. А вы дальше сидите за дротам, и визы по 200 долларов у барыг, кстати, угадайте их национальность, покупайте.
22.02.2023
Эўрапейскія кандомы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера