Знайсці
21.02.2023 / 09:311РусŁacБел

«Няма паўнамоцтваў». Актывіст Ілля Міронаў, які скардзіўся на тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы», атрымаў адказ ад Мінінформа

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім ён прасіў вынесці папярэджанне аўтарам рэсурсу, што распальвае нянавісць у грамадстве. Але Мінінфармацыі адмовілася рэагаваць на кантэнт канала і прапанавала пайсці ў суд, піша «Штодзень». 

«Інфармуем, што тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы» не зарэгістраваны ў Мінінфармацыі ў якасці сеткавага выдання і, адпаведна, сродкам масавай інфармацыі не з’яўляецца (…). Мера рэагавання, якую Вы згадвалі ў звароце, ужываецца ў дачыненні да рэдакцый СМІ альбо ўласнікаў сеткавых выданняў (…). У Міністэрства адсутнічаюць паўнамоцтвы адносна адкрыцця ў дачыненні да асобаў, якія здзейснілі ўчынкі, што пасягаюць на парадак кіравання, адміністрацыйна-дэліктнага і крымінальна-працэсуальных вытворчасцяў», — пішуць аўтары адказу.

У дакуменце, падпісаным намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Бузоўскім, аўтару звароту параілі звярнуцца ў суд для абароны гонару і годнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
21.02.2023
Трэба будзе пасля бузоўскаму нагадаць гэты адказ у ягоным судзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031