Знайсці
25.01.2023 / 23:5112РусŁacБел

Святар Лемяшонак расказаў, чаму ён моліцца за расійскае войска

Амаль кожны тыдзень у духоўніка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску Андрэя Лемяшонка цікавяцца яго стаўленнем да вайны ва Украіне. У гэты аўторак яму задалі пытанне аб УПЦ: чаму тая моліцца за сваіх салдат, а сам святар — за расійскіх, піша «Хрысціянская візія». Адказ быў у стылі «начальства блаславіла».

Скрыншот з відэа

Адказ клірыка пачаўся з эмацыйнага «Дамаліліся!», скіраванага на адрас украінскіх нібыта адзінаверцаў.

Пасля таго Лемяшонак пачаў даказваць, што з-за падтрымкі УПЦ сваіх абаронцаў тая і церпіць страты: забіраюць лаўру, знаходзяцца пад рызыкай забароны. Хоць у рэчаіснасці ўсё наадварот — ціск на УПЦ аказваецца акурат праз тое, што ўлады ва Украіне не бачаць з яе боку рашучасці поўнага разрыву УПЦ з царквой, кіраванай з краіны-агрэсара — Маскоўскім патрыярхатам. Прытым што вярхоўны кіраўнік гэтай царквы, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сваёй падтрымцы расійскай агрэсіі абсалютна адкрыты і адназначны.

На Кірыла паківаў у сваім адказе і Лемяшонак. Ён заявіў, што той блаславіў яго маліцца за «нашых абаронцаў — расійскіх салдат, якія абараняюць Святую Русь».

Што тычыцца цяперашняга непамінання патрыярха Кірыла, практыкаванага пасля пачатку вайны ў УПЦ, ён адрэагаваў з адсылкамі на святых і старцаў — што адтуль, маўляў, дзе не памінаюць патрыярха, трэба бегчы.

Чытайце таксама:

Архіепіскап Гурый сказаў пра «бесаўскі характар» украінскай улады і выказаўся за «ўз'яднанне трыадзінай Русі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Яська з-пад Вільні/адказаць/
26.01.2023
"RPC"-NKVD, stalinskaja siekta....
1
Яська з-пад Вільні/адказаць/
26.01.2023
Суповой пакетик,

My unijaty usie ...
0
Пожалуй/адказаць/
26.01.2023
Суповой пакетик, благоговеете перед российским императорским домом? Сегодняшние русские попы тоже в этом преуспевают. Немка стала совестью страны... Значит, такая была страна, что сегодня и подтверждается. ПС Наверное, и фильм "Сибирский цирюльник" вам в свое время зашел.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829