Знайсці
22.01.2023 / 16:071РусŁacБел

Бразілія і Аргенціна вырашылі стварыць агульную валюту

Бразілія і Аргенціна ўжо найбліжэйшым часам абвесцяць аб пачатку працы над стварэннем агульнай валюты, піша Financial Times.

Па звестках выдання, першапачаткова ўвага будзе засяроджаная на тым, як новая валюта, якую Бразілія прапануе назваць sur (поўдзень), можа стымуляваць рэгіянальны гандаль і знізіць залежнасць ад даляра. Далучыцца да праекта прапануюць і іншым дзяржавам Лацінскай Амерыкі.

Новы валютны блок можа стаць другім па велічыні ў свеце пасля еўра.

Палітыкі Бразіліі і Аргенціны абмяркоўвалі ідэю стварэння адзінай валюты яшчэ ў 2019 годзе. Але тады Цэнтральны банк Бразіліі не падтрымаў гэту ініцыятыву.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.01.2023
СЮР - выдатна )
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031