Знайсці
22.01.2023 / 10:366РусŁacБел

У расійскай Дзярждуме лічаць, што «Архіпелаг ГУЛАГ» не вытрымаў выпрабавання часам

У расійскай Дзярждуме прапанавалі прыбраць са школьнай праграмы па літаратуры «Архіпелаг ГУЛАГ» Аляксандра Салжаніцына і іншыя творы, якія, маўляў, «не вытрымалі выпрабавання часам». Замест іх прапануецца вярнуць творы прасавецкіх аўтараў. 

«У гэтым годзе будуць унесеныя неабходныя змены ў школьную праграму па літаратуры, і як мінімум цэлы шэраг твораў савецкіх аўтараў, у тым ліку «Маладая гвардыя» Аляксандра Фадзеева, твор Юрыя Бондарава «Гарачы снег», павінны вярнуцца ў школьную праграму.

Тыя творы, якія не вытрымалі выпрабавання часам, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, «сплетни в виде версий», як Высоцкі пісаў і спяваў, без усялякага сумневу павінны быць са школьнай праграмы выключаныя», — цытуе ТАСС словы першага намесніка кіраўніка фракцыі «Адзінай Расіі» ў Дзярждуме Дзмітрыя Вяткіна.

Вяткін падкрэсліў, што ў Дзярждуме, маўляў, не збіраюцца «секчы з пляча», але маюць намер аднавіць гістарычную справядлівасць у дачыненні да савецкіх твораў, якія выхоўваюць пачуццё патрыятызму і захоўваюць гістарычную памяць.

«Як паказаў гістарычны аналіз «Архіпелага ГУЛАГа», які пакуль яшчэ не прыбралі, а я думаю, нядоўга засталося яму знаходзіцца ў школьных праграмах.

Многія факты Аляксандрам Ісаевічам былі «высмактаныя з пальца», прыдуманыя. Гісторыкі правяралі ўсе факты. Была спроба атрымаць за гэта прэмію — за тое, што ён запэцкаў у брудзе сваю ўласную радзіму», — сказаў Вяткін.

Пры гэтым варта адзначыць, што раман Аляксандра Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ», які распавядае пра сталінскія рэпрэсіі, быў уключаны ў абавязковую школьную праграму ў 2009 годзе па даручэнні Уладзіміра Пуціна. Ды і сам Салжаніцын, які памёр 3 жніўня 2008 года, агульную мову з Пуціным пры сваім жыцці знаходзіў.

Сваё даручэнне Пуцін, які займаў тады пасаду прэм'ер-міністра, даў пасля сустрэчы з удавой пісьменніка, Наталляй Салжаніцынай. Гаворачы пра выданне скарочанага варыянта кнігі, яна тады выказала надзею, што тыя, у каго «няма часу на тры тамы, стануць неяк мудрэйшыя і мацнейшыя, калі гэта прачытаюць».

Пуцін з гэтым пагадзіўся, назваўшы «Архіпелаг ГУЛАГ» запатрабаванай кнігай. «І без ведання таго, што тут выкладзена, у нас не будзе поўнага ўяўлення пра нашу краіну і мы з цяжкасцю зможам думаць пра будучыню», — адзначаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
28
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
1
Справка/адказаць/
22.01.2023
[Рэд. выдалена]
22.01.2023
Салжаніцын быў той яшчэ імперыяліст, падтрымліваў Пуціна да апошняга. Атрымаў што заслужыў.
22.01.2023
Никогда снова. Снова когда?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031