Знайсці
22.01.2023 / 10:12РусŁacБел

Мінадукацыі падкарэктавала правілы правядзення цэнтралізаванага экзамену

Міністэрства адукацыі сваёй пастановай № 509, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, скарэктавала некаторыя пытанні правядзення цэнтралізаванага экзамену.

Згодна з новымі патрабаваннямі, пры правядзенні экзамену па фізіцы і хіміі дазволяць выкарыстоўваць калькулятар. Таксама змянілася форма заявы на ўдзел у ЦЭ і шкала пераводу балаў, атрыманых на экзамене, у адзнаку па 10-бальнай сістэме.

Пры правядзенні ЦЭ ў аўдыторыях павінны знаходзіцца педагагічныя работнікі — мінімум тры для кожнай аўдыторыі.

Прадугледжаны выпускны экзамен для экстэрнаў, якія знаходзяцца ў папраўчых установах і ЛПП. А вучні, якія атрымліваюць адукацыю дома, вызваляюцца ад выпускных экзаменаў і ЦЭ на падставе загаду кіраўніка мясцовага аддзела (упраўлення) адукацыі.

Чытайце таксама:

Цэнтралізаваны экзамен будуць здаваць 54 тысячы чалавек

Мінадукацыі вызначыла графік правядзення цэнтралізаванага экзамена ў 2023 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031