Знайсці
22.01.2023 / 09:26РусŁacБел

У Кіеве пройдзе Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў

26 студзеня, у дзень нараджэння Героя Украіны беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў у студзені 2014 года падчас Еўрамайдану, у Кіеве адбудзецца марш. Ён пройдзе ў памяць аб ім і аб 33 беларусах, пра якіх вядома, што яны загінулі з 2014 па 2022 год у барацьбе за Украіну.

З 17:00 да 17:40 на Міхайлаўскай плошчы адбудзецца збор удзельнікаў. Яны накіруюцца па наступным маршруце: Міхайлаўская плошча — Сафіеўская плошча — Тэатральная плошча — вуліца Хмяльніцкага — Хрышчацік — Еўрапейская плошча — народны мемарыял Жызнеўскаму па вуліцы Грушэўскага.

З 18:40 да 20:00 пройдзе ўшанаванне памяці загінулых ураджэнцаў Беларусі.

У выпадку паветранай трывогі ўсе ўдзельнікі будуць праведзеныя да найбліжэйшага прасторнага бамбасховішча — станцыі метро «Майдан Незалежнасці», паведамляюць арганізатары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031