Знайсці
20.01.2023 / 09:2712РусŁacБел

Дубскі даў інтэрв'ю прапагандыстам: Лукашэнка не такі і кепскі, а брат сядзіць, бо «мазгі з языком сувязь не знайшлі»

Былы маладафронтавец Арцём Дубскі абзываў украінцаў бандэраўцамі, заступаўся за Расію ў вайне. Цяпер жа з'ехаў з Польшчы, дзе жыў апошнія 10 год, і даў інтэрв'ю БелТА — з рэверансамі ў бок лукашэнкаўскага рэжыму.

Скрыншот відэа БелТА

У Беларусь Дубскі, праўда, не вярнуўся, аднак выехаў за межы Еўрасаюза.

Выехаў на ўсякі выпадак, бо супраць яго завялі крымінальную справу — за публічную абразу ўкраінскіх уцекачоў.

У інтэрв'ю былы маладафронтавец скардзіўся на дарагое жыццё ў Польшчы, на ўкраінскіх уцекачоў, апазіцыйных палітыкаў і незалежныя СМІ. Апошнія, па меркаванні Дубскага, перакручваюць яго словы — не тое, што лукашэнкаўскія медыя.

«Калі гутарыш з Ксеніяй Лебедзевай, людзьмі з «Мінскай праўды» ці з вамі, вы хаця б разумееце, пра што размова», — зрабіў ён рэверанс у бок прапаганды.

А пасля пахваліў Лукашэнку.

«Так атрымліваецца, што цяпер яго курс нашмат больш прабеларускі — прасцей кажучы, каб бомбы не падалі, няхай там людзі атрымліваюць 500 даляраў, але жывуць у цішыні і спакоі», — сказаў ён, параўноўваючы Лукашэнку з апазіцыяй.

Брат Дубскага Ілля цяпер за кратамі і прызнаны палітвязнем.

«Сядзіць за тое, што мазгі з языком сувязь не знайшлі, я яму гэта і ў вочы магу паўтарыць. Калі коратка, кроў маладая, падумаць не падумаў, пачаў у галасавы чат пагражаць сілавікам. Але вельмі моцна хлопец здзівіўся, калі да яго па адрасе рэгістрацыі прыйшлі», — пракаментаваў Арцём тое, за што яго брата на 5 год адправілі ў калонію.

Ён сказаў, што наратывы Крамля і лукашэнкаўскай прапаганды (не будзем усё пераказваць) транслюе, бо яны супадаюць з яго поглядамі. 

Калі ў Польшчы суд прыме не яго бок, то Дубскі туды вяртацца не будзе. Разглядае Сербію як варыянт. І нават не супраць Расіі. 

«Я моцна перажываць не буду, калі мне давядзецца змяніць код +48 на +7. Наогул плакаць не буду ніводнага дня».

Былога маладафронтаўца спачатку дапытвалі сілавікі ў Мінску, а цяпер БТ заступаецца за яго ў сюжэтах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
80
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
51
0
мясцовы/адказаць/
20.01.2023
На..ват ні здзівіл. .20 год таму пасля першай ...і апошняй сустрєчы дыягназ быу дакладны .... Якія цягнулі ці спілкавалісь з..арцемкам адразу.накіроувалісь..... Так так..
0
Ёжик-Пыжик з Таборовой/адказаць/
20.01.2023
В Польше гражданство можно получить после 10 лет легального проживания, имеющие статус беженца через 7. ВЫезд без виз в 182 страны мира. ШТО Вы наделали Арцёмка ? Будете теперь прятаться в этих странах, пока не поймает ИнтерПол и не отправить вместе с пу и лу в Гаагу.
А так нет слов.А знаете ли Вы Арцёмка о заградотрядах НКВД ? Зашли в деревню, выбрали себе любую девушку "на ночь"... И никто пикнуть не смел... А Вы : бандеровцы, бандеровцы....Вроде неглупый мужчина.
0
Ёжик-Пыжик с Таборовой/адказаць/
20.01.2023
Почему -то Белте Артём Дубский  не сказал, что в мае 2022г. неделю был в следственном изоляторе КГБ.
Итак :
У маі Дубскі ездзіў у Беларусь да сваякоў — пасля той паездкі ў многіх узніклі пытанні. Як хлопец аказаўся ў дворыку КДБ, што ён там рабіў, чаму яго адпусцілі пасля затрымання? Хлопец апісвае ўсё так:
«Затрымалі ў сталічным гандлёвым цэнтры за тое, што я нібыта адмовіўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўніка міліцыі. Прывезлі мяне ў дворык КДБ. Хаця ў пратаколе напісалі, што я сам нібыта туды прыйшоў. Калі мяне адтуль выпусцілі, то побач шпацыраваў міліцыянт, які зайшоў у дворык і папрасіў мяне паказаць тэлефон на наяўнасць падпісак на экстрэмісцкія паблікі, а я яго нібыта паслаў, пачаў зрываць з яго фуражку. Вось такую гісторыю яны напісалі.  Насамрэч яны затрымалі мяне паўторна 12 мая, за мной сачылі, стаялі пад домам. Сілавікі шмат пра мяне ведалі, але не маглі паверыць, што я прыехаў у Беларусь проста так. А так і было. Калі б у іх была хоць якая-небудзь зачэпка, што мне можна прад'явіць, я б з сутак не выйшаў».Это информация с Нашай Нивы за 18.09.2022 / 11:32
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031