Знайсці
18.01.2023 / 15:491РусŁacБел

Блінкен: Развагі Масквы аб «новых тэрытарыяльных рэаліях» непрымальныя і шкодныя

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ў Вашынгтоне лічаць непрымальнымі патрабаванні Расіі да Украіны ўлічваць «новыя тэрытарыяльныя рэаліі».

Фота: AP

Менавіта гэтую ўмову назваў як аснову для наладжвання мірнага дыялогу Уладзімір Пуцін у размове з прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Таіпам Эрдаганам у пачатку студзеня.

Па словах Блінкена, ЗША лічаць такую пазіцыю контрпрадуктыўнай.

«Расійскія патрабаванні да Украіны прызнаць новыя тэрытарыяльныя рэаліі непрымальныя і не дазваляюць наладзіць перагаворны працэс», — заявіў дзяржсакратар падчас сумеснага брыфінгу з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі.

Клеверлі ўпершыню прыехаў з візітам у Вашынгтон у якасці кіраўніка Форын Офіса.

Брытанія і ЗША згодныя ў тым, што самы хуткі шлях да завяршэння гэтай вайны і пераходу да дыпламатыі — узмацненне пазіцый Украіны на полі бою.

Блінкен і Клеверлі запэўнілі, што іх краіны працягнуць забяспечваць Украіну ўсім неабходным для паспяховага супрацьстаяння расійскай агрэсіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
2
Вась/адказаць/
18.01.2023
"Форын Офіса"... Гэта імя нейкага чалавека?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031