Знайсці
18.01.2023 / 15:464РусŁacБел

Статыстыка паказвае, як збяднелі расіяне пасля павароту Расіі да імперыялізму. Разам з імі і беларусы

Эканаміст Антон Кузаўка са Смаленскага ўніверсітэта сабраў статыстыку абароту рознічнага гандлю. Яна паказвае, як упаў узровень жыцця расіян пасля 2014 года. Менавіта ў 2014 годзе Расія развязала вайну ва Украіне і анексавала Крым. Разам з Расіяй бяднелі і беларусы, бо эканоміка Беларусі прывязаная да расійскай.

Пасля 2010 года рознічны абарот на душу насельніцтва — а гэта паказчык таго, колькі людзі спажываюць і колькі трацяць — не вырас ні ў Расіі, ні ў Беларусі. Падзенне выразна відаць пасля 2014 года, калі Масква з захопам Крыма і Данбаса пачала рэалізацыю сваёй даўняй імперыялістычнай праграмы.

У Маскве пік найлепшага жыцця, калі судзіць па гэтым індыкатары, быў у 2013 годзе. Тады на аднаго масквіча прыходзілася 10,5 тысячы даляраў рознічнага тавараабароту. У 2020 годзе гэтая лічба ўпала роўна ў 2 разы — да 5,7 тысячы даляраў.

Розніца ў дабрабыце паміж Масквой і Смаленскай вобласцю выразна скарацілася. У 2013 года яна складала 6000 даляраў рознічнага тавараабароту на чалавека, а ў 2020-м — тры тысячы, узровень жыцця ў Маскве значна ўпаў.

Найлепшыя часы ў беларускім гандлі прыйшліся на 2013—2014 гады. У Мінску ў 2014 годзе рознічны тавараабарот на чалавека складаў 4700 даляраў, а ў 2020 годзе — толькі 3300. Гэтыя лічбы паказваюць, што эканамічныя праблемы Беларусі звязаныя з палітыкай Расіі і прывязкай беларускай эканомікі да расійскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
4
1
Дна нет/адказаць/
18.01.2023
Ничего, это - только начало. А если учесть, что больше половины белорусов считает, что пропадёт без России, то дна у падения в нищету нет. Как и нет дна у лжи, терроре, репрессиях белорусов. Всюду только начало.
0
Не сват, а самы настаяшчы калхозны иканамист /адказаць/
18.01.2023
Сват , очередной иканамист хадзяйственник - срочно выдать ему премию в тех самых фантиках, в которых он предлагает считать
0
Рэд./адказаць/
19.01.2023
Сват , вы маеце рацыю, што аслабленне рублёў да даляра мела месца - і яно таксама было наступствам падзей 2014-га. Але нават калі адкінуць гэты фактар, і рост эканомік, і рост рэальных даходаў людзей пасля 2014-га спыніўся - пра гэта сведчаць і іншыя эканамічныя паказчыкі. У Расіі эканоміка застыла на ўзроўні 2013 года, а ў Беларусі - нават 2008 года. Гэта сведчыць пра наяўнасць сістэмных праблем, якія не даюць развівацца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031