Знайсці
15.01.2023 / 16:2010РусŁacБел

Былы камандзір ПВК «Вагнер» уцёк з Расіі і просіць палітычны прытулак у Нарвегіі

Камандзір ПВК «Вагнер» Андрэй Мядзведзеў пакінуў Расію 12 студзеня і, апынуўшыся ў Нарвегіі, запытаў абарону і палітычны прытулак. Пра гэта паведамляе праект Gulagu.net.

Былы найміт перасёк мяжу Расіі з Нарвегіяй каля пасёлка Нікель Мурманскай вобласці.

Пад аховай з мясцовага аэрапорта Мядзведзева даставілі ў Осла. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры для парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства. Былы камандзір пагадзіўся даць паказанні на Яўгена Прыгожына.

Мядзведзеў і яго таварыш звярталіся ў Gulagu.net у снежні 2022-га — прасілі дапамагчы пазбегнуць пазасудовай расправы.

Мядзведзеў пакінуў баявыя пазіцыі ПВК «Вагнер» адразу пасля заканчэння 4-месячнага кантракта, падпісанага ў ліпені 2022 года. 

Мужчына быў камандзірам 1-га аддзялення 4-га ўзвода 7-га штурмавога атрада ПВК «Вагнер». Па яго словах, ён удзельнічаў у баях пад Бахмутам і быў камандзірам былога зняволенага Яўгена Нужына, якога забілі кувалдай пасля вяртання з украінскага палону.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Воля/адказаць/
16.01.2023
Тобок ты можаш быць ваенным злачынцам, забіваць нейкі час украінцаў, а потом, зразумеўшы, што табе скора кірдык альбо ад сваіх альбо ад хаймерсаў, бяжыш у прыемную еўрапейскую краіну і “дело в шляпе”? Спадзяюся, яго ўсё роўна выдадуць Украіне.
0
Mafkees /адказаць/
16.01.2023
Этого головореза и террориста нужно судить как террориста,а за явку с повинной и активное сотрудничество чо следствием трохи скастить срок. Потому что вся эта нечисть натворит зла в Украине,а потом,как начнутся проблемы,-быстренько в Европу. Так не пойдет.
0
Пожалуй/адказаць/
16.01.2023
Максим Дизайнер, так переживаете за пригожинские миллионы? Может, дизайнерили что-то в вашей любимой Москау, а вам не все выплатили? Не?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829