Знайсці
15.01.2023 / 08:544РусŁacБел

Удар па Дняпры: колькасць ахвяр вырасла да 21, украінскія СПА не збівалі ракету

14 студзеня Расія ўдарыла ракетамі па Дняпры, адна з іх прыляцела ў шматпавярховік. Па даных на раніцу, загінуў 21 чалавек, 73 параненыя. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Па Дняпры білі крылатымі ракетамі Х-22, якія прызначаныя для знішчэння авіяносных груп у моры. Па інфармацыі Паветраных сіл УСУ, іх было выпушчана пяць. Пускі ажыццяўляліся з Курскай вобласці і з акваторыі Азоўскага мора.

Учора Аляксей Арастовіч сказаў, што ракету, якая ўпала на шматпавярховік, збіла ўкраінская СПА. Аднак ва Узброеных сілах абверглі гэта.

Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук заявіў, што ў іх няма агнявых сродкаў, здольных збіваць гэты тып ракет.

«З пачатку ваеннай агрэсіі Расіі па тэрыторыі Украіны было выпушчана больш за 210 ракет гэтага тыпу. Ніводная не збіта сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Толькі зенітныя ракетныя комплексы, якія ў перспектыве могуць быць перададзены Украіне заходнімі партнёрамі (гаворка ідзе пра такія сістэмы, як Patriot PAC-3 або SAMP-T), здольныя перахопліваць гэтыя паветраныя мэты», — пракаментаваў Аляшчук.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Ракета Х-22 мае максімальную далёкасць да 600 км. Пры ўжыванні з вялікіх адлегласцяў адхіленне ад мэты можа складаць сотні метраў.

У Дняпры аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
47
Абуральна
7
1
Суддзя ў адстаўцы/адказаць/
15.01.2023
Не передача Украине средств защиты от уничтожения мирного населения - это преступление всей антироссийской коалиции, способствует увеличению жертв, затягиванию военных действий, увеличению риска вторжения россии в страны Евросоюза.
0
Нехта кажа, я гляджу./адказаць/
15.01.2023
Думка , расея вінавата, гэта першае, гінуць людзі з абодвух бакоў, гэта другое, расею трэба астанавіць, бо расея пачала гэтую вайну, гэта трэцяе, і расея вінавата, кола замкнулася.
0
Нехта/адказаць/
16.01.2023
Вось толькі пачыналіся і пачынаюцца гэтыя ўдары з абстрэлаў. Дзе 2-3 украінскіх салдат чамусьці ледзь ні кожны тыдзень гінулі. І цудоўнай выявай, калі прылятала ў бок страляючай артылерыі або РСЗА, вандроўных мінамётаў у грузавых прычэпах, разносіла іх да чортавай маці з бавоўнай боекамплекта ва ўсе бакі, асабліва да жылой забудовы, рынкаў, пачыналася перакрыцце вуліц, дбайная ўборка слядоў, затым аналіз ва украінскі бок, а потым у распрапагандонаў пачынаўся прыступ скулёжа і плачу: нацысты падабмілі бамбас, дзе вы ж былі 8 гадоў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031