Знайсці
13.01.2023 / 12:27РусŁacБел

YouTube пачне плаціць грошы з рэкламы стваральнікам Shorts з 1 лютага 

Аднак ім, як і іншым удзельнікам партнёрскай праграмы YouTube, давядзецца спачатку прыняць новыя ўмовы карыстання.

Фота: vecteezy

Яшчэ ў верасні 2022 года YouTube абвясціў, што стваральнікі відэа змогуць атрымліваць даход ад рэкламы ў Shorts. Аднак гэта змена патрабуе таго, каб усе, хто сёння з’яўляецца часткай партнёрскай праграмы YouTube, падпісалі пэўныя дамоўленасці, якія не залежаць ад таго, ці збіраецца карыстальнік зарабляць на Shorts. Практыку падзелу грошай за рэкламу кампанія ўжывала і раней для сваіх звычайных відэа, а цяпер гэта ў тым ліку будзе магчыма і для Shorts. 

YouTube заяўляе, што ўводзіць модульную сістэму ўмоў па партнёрскай праграме — і гэта азначае, што кожны ўдзельнік праграмы павінен будзе падпісаць базавае пагадненне, у якім будзе апісана, што можна размяшчаць на сайце і як адбываецца аплата. Гэта датычыць і тых аўтараў, якія ўжо партнёры YouTube. Відэахостынг кажа, што ў іх будзе час да 10 ліпеня 2023 года, каб прыняць новыя ўмовы, інакш іх магчымасць манетызацыі з дапамогай платформы будзе адключана, і ім прыйдзецца зноў падаваць заяўку на ўдзел у праграме.

У YouTube таксама існуюць і дадатковыя пагадненні па манетызацыі, якія стваральнік кантэнту можа заключыць паасобку: пагадненне Shorts, дасяжнае з 1 лютага, будзе даваць даход ад рэкламы, якая будзе з’яўляцца ў стужцы паміж звычайнымі Shorts, і пагадненне Watch Page, якое ахоплівае іншы кантэнт на платформе. 

Гэта аб'ява з'явілася ў сувязі з тым, што YouTube пераглядае патрабаванні для ўдзелу ў партнёрскай праграме. Цяпер стваральніку кантэнту для гэтага неабходна набраць 4 000 гадзін звычайнага кантэнту або атрымаць 10 мільёнаў праглядаў у публічных Shorts цягам апошніх 90 дзён перад пагадненнем.

У любым выпадку для атрымання права на ўдзел у праграме ў карыстальніка на канале павінна быць не менш за 1 000 падпісчыкаў.

YouTube ўпэўнівае, што такі модульны падыход дазволіць «дадаваць новыя магчымасці манетызацыі ў будучыні без неабходнасці аднаўляць або мяняць усё пагадненне аб манетызацыі». Відэахостынг таксама заяўляе, што карыстальнікі змогуць адмовіцца ад пэўных модуляў манетызацыі пасля падпісання пагаднення.

Чытайце яшчэ:

6 беларускамоўных ютуб-каналаў, якія вы маглі прапусціць 

Кіраўніцтва «УКантакце» запатрабавала вярнуць супрацоўнікаў, якія з'ехалі з Расіі 

Пасля публікацыі гэтага артыкула сайт «Нашай Нівы» перажыў працяглую ддос-атаку 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031