Знайсці
12.01.2023 / 10:03РусŁacБел

Прызыўны ўзрост у Расіі могуць павысіць ужо гэтай вясной

Верхняя планка ўзросту прызыву на тэрміновую службу ў армію можа быць павялічаная да 30 гадоў (цяпер 27) ужо падчас вясновай прызыўной кампаніі 2023 года, пры гэтым ніжняя планка застанецца ранейшай — 18 гадоў, выказаў здагадку кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў.

Фота: AP

Картаполаў — не проста дэпутат, ён былы намеснік міністра абароны Расіі і аўтар некалькіх паправак у законы аб вайсковай службе, унесеных у Дзярждуму летась (некаторыя прынятыя) і звязаных з вайной супраць Украіны.

Змяніць рамкі прызыўнога ўзросту 21 снежня прапанаваў міністр абароны Сяргей Шайгу — гэта адна з яго ініцыятыў па рэформе арміі, з якімі Шайгу выступіў перад прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на штогадовай калегіі Мінабароны. Даслоўна міністр сказаў: «паэтапна павялічыць узрост прызыву грамадзян з 18 да 21 года, а гранічны — павысіць да 30 гадоў».

Цяпер дэпутат Картаполаў кажа аб пераходным варыянце, пры якім павелічэння ніжняй мяжы пакуль не будзе, а гранічнага — будзе (хоць папраўкі аб змене узроставых межаў яшчэ не ўхвалены і нават не ўнесены).

На першым часе будуць прызываць «па змешаным тыпе» — гэта значыць, людзей ад 18 да 30 гадоў. Поўны ж пераход да новай сістэмы, пры якой мінімальны прызыўны ўзрост будзе складаць 21 год, а гранічны — 30 гадоў, зойме ад аднаго года да трох, паведаміў Картаполаў.

Эксперты станоўча ацанілі саму ідэю прызываць у армію з 21 года, а павышэнне гранічнага ўзросту да 30 гадоў ўспрынялі насцярожана і звязалі з неабходнасцю забяспечыць расійскія войскі людзьмі ў кантэксце вайны супраць Украіны.

Картаполаў не хавае, што пашырэнне узроставых рамак неабходнае для вырашэння праблемы з колькасцю салдат: «умоўна кажучы, у падпарадкаванні ваенкамата знаходзяцца 100 чалавек ва ўзросце ад 21 года да 30 гадоў, якія не праходзілі ваенную службу і не мелі на тое дастатковых падстаў. А ваеннае заданне — 200 чалавек. Адпаведна, палову з іх складуць людзі ва ўзросце 18 гадоў, як і было раней, палову — людзі ад 21 года да 30 гадоў».

Акрамя змены прызыўнога ўзросту Шайгу прапанаваў Пуціну павялічыць колькасць вайскоўцаў да 1,5 млн чалавек. Пуцін прапановы Шайгу падтрымаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031