Знайсці
11.01.2023 / 14:132РусŁacБел

Брытанскі міністр выразаў Борыса Джонсана з фота

Былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана сцерлі з фота, размешчанага ў твітар-акаўнце міністра па справах бізнэсу, энергетыкі і прамысловай стратэгіі Злучанага Каралеўства Гранта Шэпса.

На гэта звярнула ўвагу газета The Times. Фатаграфія была зробленая летам на сустрэчы Джонсана (тады яшчэ прэм'ера) і Шэпса, які ў той час быў міністрам транспарту, з прадстаўнікамі амерыканскай кампаніі Virgin Orbit на фоне ракеты LauncherOne, піша РБК.

Гэтым разам міністр апублікаваў фота ўжо без былога прэм'ера, прымеркаваўшы здымак да першага ў гісторыі запуску ракеты на арбіту з тэрыторыі Вялікабрытаніі. Запуск не атрымаўся, ракета-носьбіт паветранага запуску LauncherOne не змагла вывесці на арбіту дзевяць міні-спадарожнікаў у інтарэсах розных кампаній і дзяржустаноў, у тым ліку брытанскага Міністэрства абароны і Нацыянальнага ўпраўлення ваенна-касмічнай разведкі ЗША (NRO).

Пасля таго як на адсутнасць Джонсана на фота звярнулі ўвагу карыстальнікі Twitter, Шэпс выдаліў допіс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
11.01.2023
Так проходит слава мирская.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
11.01.2023
дзедскі сад...
дык кепска выразаў - след застаўся) а хаця не - выразаў дык выразаў - разам з паловай апоры - ракета вісіць у паветры)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031