Знайсці
11.01.2023 / 14:421РусŁacБел

У Паўднёвым Судане арыштавалі журналістаў за відэа, як прэзідэнт абмачыўся

У Паўднёвым Судане арыштавалі супрацоўнікаў дзяржаўнага СМІ за распаўсюд відэазапісу з прэзідэнтам краіны, які не трансляваўся на афіцыйным тэлебачанні.

Фота: Brian Inganga / AP

Па звестках арганізацый па абароне правоў СМІ, шэсць журналістаў дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі у Паўднёвым Судане былі арыштаваныя за распаўсюд відэазапісу, на якім прэзідэнт краіны Сальва Кіір абмачыў сабе штаны.

Камітэт па абароне журналістаў (з англ. The Committee to Protect Journalists, CPJ) заклікаў іх вызваліць.

«Гэтыя арышты адпавядаюць схеме, калі супрацоўнікі службаў бяспекі праводзяць адвольныя затрыманні з-за неспрыяльнага асвятлення вобразу чыноўнікаў. Заклікаем да безумоўнага вызвалення журналістаў», — сказаў Мутокі Мумо, прадстаўнік CPJ у краінах Афрыкі.

У снежні 2022 года ў сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім відаць, як прэзідэнт Кіір мочыцца пад сябе падчас выканання нацыянальнага гімна Паўднёвага Судана на адным з афіцыйных мерапрыемстваў. Тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Паўднёвага Судана (з англ. The South Sudan Broadcasting Corporation, SSBC) сцвярджае, што гэтыя кадры ніколі не выходзілі ў эфір.

Патрык Оет, прэзідэнт Саюза журналістаў Паўднёвага Судана, заявіў агенцтву Reuters, што арыштаваныя журналісты «падазраюцца ў тым, што ім вядома пра тое, як з'явілася відэа, на якім прэзідэнт мочыцца». У той жа час міністр інфармацыі Паўднёвага Судана Майкл Макуэй паведаміў «Голасу Амерыкі», што людзі павінны пачакаць, каб даведацца, чаму гэтыя журналісты былі затрыманыя.

Сальва Кіір у 2011 годзе стаў першым прэзідэнтам Паўднёвага Судана — на той момант самай маладой дзяржавы Афрыкі. Але з тых часоў краіна перажыла мноства крызісаў, жорсткіх канфліктаў, палітычных беспарадкаў, стыхійных бедстваў і голад.

Праваабарончыя арганізацыі ў сваю чаргу не аднойчы заклікалі ўлады Паўднёвага Судана спыніць пераслед і пагрозы ў адрас журналістаў.

Чытайце яшчэ:

Мемуары прынца Гары паступілі ў продаж і карыстаюцца вялікай папулярнасцю

На цырымоніі ўручэння «Залатых глобусаў» прагучала заява Зяленскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4
12.01.2023
Как он похожи эти людоедские режимы. Тотальные ссык@ны, что в Африке, рашке, что шкловское существо.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031