Знайсці
10.01.2023 / 09:392РусŁacБел

Стала вядома, калі ўступіць у сілу новы закон аб грамадзянстве

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі новы Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Паводле новай рэдакцыі пазбаўляць беларускага грамадзянства змогуць не толькі «экстрэмістаў».

«Грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы», гаворыцца ў апублікаваным законе.

Паводле гэтай навелы, пазбавіцца беларускага грамадзянства могуць добраахвотнікі, якія бяруць удзел у вайне ва Украіне. У законе пішацца пра тых, хто ваюе з абодвух бакоў. Але, хутчэй за ўсё, гэта будзе тычыцца тых, хто ваюе на баку Украіны.

Норма аб пазбаўленні грамадзянства Беларусі тых, хто асуджаны за «экстрэмісцкую дзейнасць» і знаходзіцца за межамі краіны, засталася ранейшай. Гэта датычыцца і тых, хто з'яўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэнні і не мае пашпартоў іншых дзяржаў.

Зменены закон аб грамадзянстве ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Гэта значыць у ліпені 2023 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
10.01.2023
А як быць з вядомым "палкоўнiкам расейскай армii" ?
0
сесіі канец/адказаць/
10.01.2023
NNN, здаецца, яму абяцалі палкоўніка, але не далі. Прынамсі нейкаму жырнаму мужыку ён так казаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031