У Варшаве затрымалі беларуса, які шкодзіў на чыгунцы
У Варшаве затрымалі грамадзяніна Беларусі за тое, што ён спрабаваў скрасці кабель і разабраць абсталяванне для абагравання стрэлачных пераводаў. Беларуса злавілі на чыгунцы проста на месцы злачынства.
У Варшаўскі рэгіянальны хаб аховы чыгунак паступіла паведамленне аб тым, што на перагоне Варшава-Усходняя — Варшава-Стадыён на пуцях знаходзіцца невядомы. Калі ён заўважыў небяспеку, то паспрабаваў уцячы, але ўрэшце быў затрыманы.
Затрыманы аказаўся грамадзянінам Беларусі. Высветлілася, што ён паспеў падрыхтаваць да крадзяжу каля пяці метраў кабелю і разабраў тры медныя электраўстаноўкі для абагравання стрэлачных пераводаў.
Для далейшага разбіральніцтва грамадзянін Беларусі быў перададзены паліцыі.
3
39
7
1
1
3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТАФАКТ
 15
«Для бацькоў — балючая тэма». Студэнты расказалі, як спынілі навучанне за крок ад дыплома і не пашкадавалі
 4
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 12
За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу
 11
МЗС пацвердзіла гібель беларуса ў швейцарскіх Альпах
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера