Знайсці
06.01.2023 / 09:02РусŁacБел

Прынялі закон, які дазваляе забіраць маёмасць

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон №240-3 ад 3 студзеня «Аб канфіскацыі маёмасці». Ён быў прыняты Нацыянальным сходам 21 снежня. Зараз у Беларусі будуць канфіскоўваць маёмасць за недружалюбныя дзеянні супраць краіны.

«Падставай для канфіскацыі аб'ектаў права ўласнасці з'яўляецца здзяйсненне ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, яе юрыдычных і (або) фізічных асоб недружалюбных дзеянняў», — гаворыцца ў законе.

Што маецца на ўвазе пад «недружалюбнымі дзеяннямі», у законе не раскрываецца.

Рашэнне аб канфіскацыі аб'ектаў права ўласнасці (гэта могуць быць грошы, каштоўныя паперы, рэчы) прымае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пасля Дзяржкаммаёмасць павінен будзе звярнуцца ў Эканамічны суд Мінска з заявай аб канфіскацыі.

У ёй павінны быць пералічаныя аб'екты, прапанаваныя да канфіскацыі, суб'ект, якому павінны перадаць права ўласнасці, меры (у тым ліку накладанне арышту на грашовыя сродкі на рахунках, ва ўкладах (дэпазітах), прыпыненне аперацый па рахунках у банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях і іншае).

Суд павінен разгледзець справу на працягу месяца з дня завядзення.

Канфіскаваныя аб'екты права ўласнасці павінны перайсці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь, а грашовыя сродкі — пералічвацца ў рэспубліканскі бюджэт.

Закон набывае моц 16 студзеня. На рэалізацыю яго палажэнняў Савету Міністраў даецца 6 месяцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
37
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031