Знайсці
04.01.2023 / 19:241РусŁacБел

Ва УСУ пракаментавалі артыкул New York Times пра дарагія ракеты, якія выкарыстоўваюцца для збіцця танных іранскіх дронаў

Афіцыйны прадстаўнік Узброеных сіл Украіны звярнуў увагу на свежую публікацыю ў газеце New York Times і адзначыў, чаму ў цяперашняй сітуацыі некарэктна рабіць такія параўнанні. Бо не ўсё вымяраецца грашыма.

Юрый Ігнат

«Калі ёсць пагроза, то вы, верагодна, усё патраціце, каб захаваць сваё жыццё. Тут некарэктна параўноўваць. Я бачыў гэта ў заходняй прэсе. Не ўпершыню ўжо», — сказаў прадстаўнік Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.

Артыкул у выданні, які пракаментаваў Ігнат, выйшаў 3 студзеня. Журналісты падлічылі, што Украіна збівае танныя іранскія дроны, якія каштуюць каля 20 тысяч даляраў, ракетамі, кошт пуску якіх — у дыяпазоне ад 140 тысяч да паўмільёна даляраў.

Чытайце таксама:

NYT: Украіна абараняецца ад танных «Шахедаў» дарагімі ракетамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
05.01.2023
Эканамічны фронт – адзін з галоўных на любой вайне. Для танных дронаў патрэбныя танныя контрмеры, а не адмазкі. Асабліва, калі амерыканскія падаткаплацельшчыкі за гэта плацяць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера