Знайсці
03.01.2023 / 12:541РусŁacБел

Яшчэ пяцярых беларусаў прызналі тэрарыстамі

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». 

У спіс дадалося пяць чалавек:

Аляксандр Емяльянаў — ён быў асуджаны па артыкуле аб распальванні варожасці (арт. 130).

Дзмітрый Каханоўскі — супрацоўнік «Белтэлекама» з Магілёва, які нібыта браў з базы асабістыя звесткі сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў. Яму выстаўленае абвінавачванне па артыкуле 130 КК.

Міхаіл Корзун, якога прысудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле арт. 130 КК за «негатыўныя каментары» пра Лукашэнку.

А таксама Мікалай Кацалапаў і Мікалай Васілевіч — іх абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 290-1 КК).

Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 993 чалавекі, з іх 247 — грамадзяне Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
0
Алек. Ру/адказаць/
03.01.2023
Выспачка спакою і стабільнасці паступова намаганнямі шэрага лукашыных арганізацый перау́твараеццча у́ вогненную зямлю тэрарыстау́ і экстрэмістау́.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930