Знайсці
03.01.2023 / 10:15РусŁacБел

Збой у працы касавага абсталявання плануюць ліквідаваць на працягу сённяшняга дня

Збой у рабоце касавага абсталявання, які ўзнік 2 студзеня ў некаторых сетках крам, плануюць ліквідаваць на працягу 3 студзеня. Такую інфармацыю агучыў сёння на нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка, перадае БелТА.

Андрэй Канюшка нагадаў: пачынаючы з апоўдня 2 студзеня ў пэўных сетках па ўсёй краіне назіраецца збой у касавым абсталяванні, праграмнае забеспячэнне якога абслугоўвае кампанія «Тусон». «Збой закрануў фіскальнага рэгістратара, у выніку немагчыма адкрыць змену», — удакладніў намеснік старшыні аблвыканкама.

Складанасці адчулі ў шэрагу сетак. У іх ліку — «Востраў чысціні і смаку», «Ома», «Еўраопт», «Дабраном», а таксама «Беларуснафта».

«Праблема па ўсёй краіне. Чакаецца, што на працягу сённяшняга дня (3 студзеня) яна павінна быць вырашана», — удакладніў Андрэй Канюшка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930