Знайсці
10.12.2022 / 14:515РусŁacБел

«Ідэолагі — гэта наглядчыкі. Таму імі так часта ставяць кадэбістаў»

Блогер Андрэй Павук, які тэлефануе беларускім чыноўнікам і троліць іх, у гутарцы «Ток» распавёў, што самая безнадзейная каста прадстаўнікоў улады — гэта ідэолагі.

Андрэй Павук. Скрын відэа

Ці не на кожным дзяржаўным прадпрыемстве і ў арганізацыі лукашэнкаўскі рэжым ставіць так званых ідэолагаў. Павук гаворыць, што з людзьмі на гэтай пасадзе наладзіць камунікацыю немагчыма.

Напрыклад, у Акцябрскім раёне галоўны ідэолаг Уладзімір Елісееў. «Ну як ты з ім наладзіш размову? Ну ніяк. Не хоча ён нічога гаварыць, саромецца ён.

Нават калі з «Белсата» прыязджалі, заходзілі да яго ў кабінет, пыталіся: «Гэта вы Уладзімір Елісееў?». Ён адказаў: «Не». Вось такія ідэолагі».

Cэнс такой колькасці ідэолагаў і іх працы Павук тлумачыць так: «У турме ёсць наглядчыкі. Ідэолагі займаюцца тым жа.

Калі нехта высунуў галаву ці падняў, трэба ф’юць яе, ну альбо апусціць гэту галаву ў гэту масу.

Ніхто не павінен вытыркацца. Яны назіраюць за тым, які настрой у грамадстве. Потым дакладваюць камусьці, што так і так, калі ў іх не атрымалася на месцы з гэтым справіцца.

Гэта надзіральнікі. Таму на іх месцы так часта кадэбэшнікаў ставяць».

Цалкам гутарку глядзіце тут:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
9
Anatol Starkou/адказаць/
10.12.2022
даведка, Историки ВКЛ.
0
Finally79/адказаць/
10.12.2022
даведка, Я вас умоляю. Трёхпроцентный - такой же историк, как и хоккеист, как военный, как экономист, как православный, как жнец, как швец, как на дуде игрец. И дикататор из него - х... полная, даже на идеологию не наработал.
0
даведка/адказаць/
11.12.2022
Из таких историков мало кто затем работает по полученной специальности, предпочитая работу в органах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930