Мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гродзенскую турму
Алеся Пушкіна з 22 лістапада перавялі ў гродзенскую турму № 1 на строгі рэжым, піша «Вясна».
Нагадаем, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада пастанавіў перавесці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года.
Мастака затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі № 22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.
Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
Чытайце таксама:
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна пераводзяць у турму на паўтара года
0
0
0
0
1
2
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
 10
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
 12
Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?
 6
«Зрабіла зубы за вашы падаткі». 26-гадовая шматдзетная маці патраціла мацярынскі капітал на стаматолага
 6
«Проста пекла на зямлі». Што вядома пра турму, дзе трымаюць Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера