Знайсці
29.11.2022 / 14:217РусŁacБел

Папа Францішак назваў чачэнцаў і буратаў «самай жорсткай часткай расійскіх войскаў ва Украіне»

Папа Рымскі Францішак, кажучы пра вайну ва Украіне, назваў чачэнцаў і буратаў «самай жорсткай часткай расійскіх войскаў ва Украіне», адзначыўшы, што «калі ёсць людзі-пакутнікі, то павінны быць і тыя, хто іх мучыць». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню America, піша «Настоящее время».

Фота: Andrew Medichini / AP

«Калі я кажу пра Украіну, я кажу пра народ, які прыняў пакутніцкую смерць. Калі ў вас ёсць людзі, якія сталі пакутнікамі, у вас ёсць хто-небудзь, хто іх мучыць. Калі я кажу пра Украіну, я кажу пра жорсткасць, бо ў мяне ёсць шмат інфармацыі аб жорсткасці войскаў. Як правіла, самымі жорсткімі, мабыць, з'яўляюцца тыя, хто з Расіі, але не прытрымліваюцца расійскай традыцыі, такія як чачэнцы, бураты і гэтак далей», — сказаў папа Францішак.

У адказ на словы пантыфіка афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў каментары агенцтву ТАСС заявіла, што выказванне папы аб чачэнцах і буратах — «замежавае перакручванне ісціны».

«Гэта ўжо не русафобія, гэта вычварэнства, нават не ведаю якога ўзроўню. Успомніце, у дзевяностыя гады — пачатку двухтысячных нам жа казалі роўна супрацьлеглае, што гэта рускія, славяне, якія мучаць народы Каўказа, а цяпер нам кажуць, што гэта народы Каўказа мучаць рускіх. Гэта ж трэба быць вычварэнцамі ісціны», — падкрэсліла яна.

У сваю чаргу, кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдзенаў заявіў, што «воіны з Бураціі з гонарам выконваюць свой абавязак і з'яўляюцца прыкладам найлепшых традыцый расійскай арміі».

«Чуць ацэнку ад кіраўніка каталіцкай царквы аб жорсткасці канкрэтных нацыянальнасцяў — а менавіта буратаў і чачэнцаў, якія абараняюць мірнае насельніцтва, — як мінімум дзіўна. Гісторыя ведае шмат прыкладаў знішчэння гарадоў, краін і нават народаў тымі, хто лічыць сябе прадстаўнікамі цывілізаваных нацый», — адзначыў ён.

У маі гэтага года Папа Францішак паведаміў, што размаўляў з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам пра вайну ва Украіне.

Па словах папы Францішка, размова доўжылася каля 40 хвілін у Zoom. Першыя 20 хвілін патрыярх з паперай у руках зачытваў яму «ўсе прычыны, якія апраўдваюць уварванне» Расіі ва Украіну. Пантыфік, у сваю чаргу, казаў, што яны з Кірылам «павінны шукаць шлях да міру». «Патрыярх не можа ператварыцца ў пуцінскага алтарніка», — пераказаў ён змест размовы.

У сувязі з гэтым аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату 4 мая распаўсюдзіў каментар, у якім гаворыцца, што Францішак «выбраў некарэктную танальнасць для перадачы зместу гэтай размовы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Грышка /адказаць/
30.11.2022
Насамрэч, мы абодва маем рацыю, Саўка. Папа сказаў праўду, але не ўсю праўду. Чачэнцы і бураты могуць быць жорсткімі змагарамі. Але корань праблемы ў расейскім і савецкім традыцыі імперыялізму, які часта паслаў адну нацыянальнасьць ваяваць зь іншай нацыянальнасьцю, каб прадухіліць суперажываньне. Можна сказаць, што Расея таксама спрабуе аслабіць свае меншасьці, адпраўляючы іх ваяваць і гінуць ва Ўкраіне. Гэта таксама генацыд. Папа павінен гаварыць нашмат больш ясна і дакладна. Ён хоча быць дыпламатычным, але цяпер час для поўнае праўды, а не частковае праўды.
0
Абыр/адказаць/
30.11.2022
Из ватикана глядя, что чечен, что бурят, один шиш. Он просто других не вспомнил, а сказать что то надо было. Самые жестокие там идеалисты. Как и везде.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
30.11.2022
Чынгізхан, кажуць, быў буратам! Нават, калі гэта няпраўда, а быў ён чыстым манголам, то пры любым раскладзе -- бураты ёсць адным з мангольскіх народаў і мовы іх падобныя. Ну, а Чынгізхан, заваяваўшы паўсвета, быў белым і пушыстым? Жорсткасць у буратаў у генах!  Нефіг буратам упрагацца за "рускі мір", трэба далучацца да матухны Манголіі!
Глядзеў на гэты конт пару месяцаў таму ўкраінскі відэаролік -- інтэрв'ю з бурацкай праваабаронцай. І ёй задалі такое ж пытанне -- чаму бураты такія жорсткія? І яна сказала нешта накшталт таго, что рускія называюць іх "чуркамі", што расея для -- рускіх, валіце нафіг адсюль! То бураты псіхалагічна імкнуцца даказаць, што яны не "чуркі", а роўныя рускім, а сваю вернасць даказваюць жорсткасцю!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031