Знайсці
24.11.2022 / 13:39РусŁacБел

Генпракурор Украіны: На тэрыторыі Херсонскай вобласці выяўленыя дзевяць катавальных камер

Генпракуратура Украіны паведамляе, што на вызваленых тэрыторыях Херсонскай вобласці ўкраінскімі следчымі выяўленыя сляды маштабных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў.

«Па даных офіса генпракурора, пацверджана наяўнасць дзевяці катавальняў на вызваленай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Таксама знойдзеныя целы 432 цывільных, якія былі забітыя», — заявіў у чацвер генпракурор Андрэй Косцін.

Большая частка тэрыторыі і шмат будынкаў замініраваны, сказаў ён. З расійскіх пазіцый вядуцца мінамётныя абстрэлы.

Па словах Косціна, у неакупаванай частцы Херсонскай вобласці працуюць 12 пракурорска-следчых груп, да якіх таксама далучацца спецыялісты з офіса генпракурора.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031