Знайсці
22.11.2022 / 09:331РусŁacБел

AP звольніла журналіста, які паведаміў пра падзенне расійскай ракеты ў Польшчы 

Агенцтва Associated Press звольніла свайго журналіста, які прынёс інфармацыю аб «расійскай ракеце», што ўпала на тэрыторыі Польшчы.

Гэтую навіну са спасылкай на крыніцу ў разведцы AP апублікавала адразу ў дзень інцыдэнту. Але на наступную раніцу выпусціла ўжо супрацьлеглы інсайд — пра тое, што ракета належала ўкраінскай СПА.

Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі афіцыйна на Захадзе (Украіна ж такіх пацверджанняў не давала).

Пасля выхаду навіны пра «расійскую ракету» AP звольніла яе аўтара — Джэймса ЛаПорту.

Яму ў прэтэнзію паставілі парушэнне аднаго з правілаў агенцтва аб знаходжанні як мінімум дзвюх крыніц.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
14
0
Comparison/адказаць/
22.11.2022
Интересно, а где сейчас тот русский журналист, который сделал сюжет про распятого мальчика.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031