Знайсці
21.11.2022 / 09:494РусŁacБел

Сумеснае фота Раналду і Месі за шахматнай дошкай стала гістарычным: які ў ім схаваны сэнс і што гэта за партыя

Галоўнае футбольнае фота стагоддзя. Пачаўся ЧС-2022 у Катары, але размовы толькі і вядуцца пра сумеснае фота форварда «Манчэстэр Юнайтэд» Крыштыяну Раналду і нападаючага «ПСЖ» Ліянэля Месі, піша Tribuna.com.

Гэта рэкламны здымак дома моды Louis Vuitton. На фота футбалісты гуляюць у шахматы.

Праўда, фатаграфіі былі зроблены ў розны час, а потым футбалістаў аб'ядналі на адным кадры з дапамогай мантажу.

Прыз найлепшаму маркетолагу свету павінен паехаць у офіс LV: за вельмі кароткі час кадр пачаў прэтэндаваць на статус аднаго з найважнейшых фота ў гісторыі спорту. Ён атрымаў мільёны лайкаў і ўжо стаў адным з рэкордных у Instagram: трэцяе месца ў гісторыі сацсеткі са старонкі Роналду і дзявятае — са старонкі Месі.

І гэта яшчэ, відавочна, не канец.

Карыстальнікі твітара пакапаліся ў гісторыі і знайшлі схаваны сэнс гэтай фатаграфіі

Чамадан LV са здымка быў часткай чэмпіянату свету па футболе 2018 года, у ім захоўваўся і быў прадстаўлены трафей падчас адкрыцця і фіналу. Менавіта гэты чамадан знаходзіцца проста пад дошкай.

Усе разумеюць, які фінал будзе сапраўдным упрыгожаннем турніру ў Катары.

На дошцы — рэальная шахматная партыя паміж Карлсэнам і Накамурай.

Адзін з карыстальнікаў фэйсбука напісаў наступнае:

«Яўная перавага ў белых Раналду. Ён павінен гэтую партыю выйграць у Месі (+1 вялікая фігура і 1 пешка), і пешачная структура лепшая ў белых. Месі, здавайся!» — заўважыў Яўген.

Усё аказалася яшчэ больш цікавым. Вядомы шахматыст і трэнер Магнуса Карлсэна Петэр Хейнэ Нільсэн адзначыў, што на дошцы знаходзіцца партыя, якая была згуляная паміж Магнусам Карлсэнам і Хікару Накамурай у 2017 годзе і скончылася ўнічыю.

Гэткая метафара пра тое, што гэтыя двое знаходзяцца ў пастаяннай барацьбе і ніколі не змогуць вызначыць, хто больш моцны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
73
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
1
Дыназаўр/адказаць/
21.11.2022
маркетолагі LV проста монстры (у добрым сэнсе гатага слова)
0
фігуркі ўпрыгожвала ў бусікі -каралеву і караля.ну а "прасталюдзіны"(пешкі)ужо так -/адказаць/
21.11.2022
..голыя без анічога)


якія белыя? яны ж рыжыя
0
два снежка/адказаць/
21.11.2022
вось дзе сапраўнае сяброўства - bigpicture.ru/svjatye-ushi-ili-kak-dva-byvshih-sopernika-nachali-delat-marmelad-s-kannabisom/
вуха адкусіў, я яны пераўтварылі гэта ў брэнд. пэўна марыхуана зрабіла іх добрымі)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031