Знайсці
21.11.2022 / 08:40РусŁacБел

На вайне ва Украіне Расія страціла больш за 8 тысяч адзінак вайсковай тэхнікі

Даныя, сабраныя праектам Oryx і пацверджаныя фота— і відэаматэрыяламі, сведчаць, што 4 927 адзінак тэхнікі было знішчана, пашкоджана — 198, кінута — 300, захоплена — 2 619.

Сярод страт Расіі:

— 1504 танкі (862 з іх былі знішчаныя, 522 захопленыя);

— 718 баявых браніраваных машын (439 знішчаныя, 245 захопленыя);

— 1748 баявых машын пяхоты (1078 знішчаныя, 553 захопленыя);

— 154 рэактыўныя сістэмы залпавага агню;

— 80 зенітных ракетных комплексаў.

Пры гэтым, па звестках Oryx, Украіна страціла 2289 адзінак тэхнікі, з якіх знішчана 1372, пашкоджана — 94, кінута — 60, захоплена — 762.

Oryx лічыць страты тэхнікай выключна па фота— і відэадоказах. Тую тэхніку, якую не зафіксавалі на кадрах, яны не ўлічваюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031