Знайсці
16.11.2022 / 23:03РусŁacБел

ЗША: Расія вінаватая ў падзенні ракеты на польскую тэрыторыю ў любым выпадку, што б ні паказалі вынікі расследавання

ЗША будуць лічыць Расію адказнай за падзенне ракет у Польшчы незалежна ад канчатковых высноў расследавання, заявіла прадстаўніца Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Эдрыэн Уотсан.

Ферма ў польскім прымежным Пшэводаве, на якую ўпала ракета. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk 

«Якімі б ні былі канчатковыя вынікі,

зразумела, што ў рэшце рэшт адказнай за гэты трагічны інцыдэнт з'яўляецца Расія, якая абстраляла Украіну ракетамі, спецыяльна прызначанымі для паражэння грамадзянскай інфраструктуры. Украіна мела і мае права на самаабарону», — сказала Уотсан.

Пры гэтым яна адзначыла, што амерыканскі бок «цалкам давярае расследаванню польскага ўрада».

«Мы не будзем апярэджваць іх працу і застаёмся ў цесным кантакце з нашымі польскімі калегамі, бо пакуль збіраем інфармацыю. Мы не ўбачылі нічога, што супярэчыла б папярэдняй ацэнцы прэзідэнта Дуды, згодна з якой гэты выбух, хутчэй за ўсё, быў вынікам узрыву ўкраінскай ракеты СПА, якая, на жаль, прызямлілася ў Польшчы», — дадала Уотсан. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031