Знайсці
16.11.2022 / 11:34РусŁacБел

Праекціроўшчыкі расказалі, як будзе ісці будаўніцтва трэцяга ўчастка «зялёнай» лініі метро

Праекціроўшчыкі «Мінскінжпраекта» завяршылі распрацоўку інжынернай падрыхтоўкі трэцяга ўчастка зялёнай веткі метро ад вуліцы Мельнікайтэ да плошчы Бангалор. Па распрацаванай дакументацыі атрымана станоўчае заключэнне экспертызы. 

Вядома, што чатыры станцыі, размешчаныя на адрэзку, большым за 4 км, будуць узводзіцца адкрытым спосабам: «Прафсаюзная» (скрыжаванне праспекта Пераможцаў — вул. Мельнікайтэ), «Пярэспа» (вул. Крапоткіна — пр. Машэрава), «Камароўская» (вул. Веры Харужай — вул. Максіма Багдановіча), «Парк Дружбы народаў» (плошча Бангалор).

Тунэльны механізаваны комплекс «Алеся» першым тунэлем пойдзе ў бок «Прафсаюзнай». Да гэтай падзеі ўсе інжынерныя сеткі на шляху яго руху будуць перакладзеныя. А праца гэта вялікая: усё ж такі цэнтр горада. Так, ад вуліцы Кульман да вуліцы Някрасава праходзяць тры калектары дыяметрам ад 500 да 1500 мм і дзясяткі іншых камунікацый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930