Знайсці
15.11.2022 / 13:103РусŁacБел

Украінскія перадавыя групы фарсіравалі Дняпро. Перастрэлкі і баі на Кінбурнскай касе, у Алешках і каля Кахоўкі

15 лістапада пачалі прыходзіць паведамленні аб пранікненні ўкраінскіх войскаў на Кінбурнскую касу, у гарады Алешкі, Кахоўка і Новая Кахоўка. Усе яны знаходзяцца на левым беразе Дняпра.

Пасля адступлення расійскія войскі падарвалі Антонаўскі мост, які злучае левы і правы берагі Дняпра каля Херсона. Фота AP Photo/LIBKOS

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў увечары 15 лістапада ў відэастрыме, што ўкраінскія войскі вызвалілі горад Алешкі на левым беразе Дняпра. Ëн спаслаўся на кіраўніка ўкраінскай адміністрацыі гэтага гарадка.

Арастовіч таксама заявіў, што на Кінбурнскай касе больш няма расійскіх вайскоўцаў, якія, па яго словах, яшчэ нядаўна абстрэльвалі размешчаны на процілеглым беразе горад Ачакаў.

Кінбурнская каса — вузкая палоска сушы паміж Дняпроўскім ліманам і Чорным морам. Заходняя частка касы адносіцца да Мікалаеўскай вобласці Украіны, а астатняя тэрыторыя — да Херсонскай.

«Злыя языкі сцвярджаюць, што там былі расійскія сілы радыёэлектроннай барацьбы, радыёэлектроннай разведкі, артылерыя і трошкі дэсантнікаў. Дык вось іх няма», — сказаў Арастовіч у панядзелак увечары на канале «Фейгін Live» на YouTube. «Увогуле, жывых там не засталося, адразу скажу», — заявіў Арастовіч.

Паводле яго слоў, расійскія войскі абстрэльвалі з Кінбурнскай касы горад Ачакаў і размешчаны там украінскі Марскі цэнтр спецыяльных аперацый.

Аднак у панядзелак прэс-служба кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзіміра Сальда заявіла, што Кінбурнская каса «знаходзіцца пад поўным кантролем Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі».

Днём раней некалькі расійскіх телеграм-каналаў, а затым і агенцтва РІА Навіны паведамілі аб высадцы на касу ўкраінскага дэсанта. Дзяржаўнае інфармагенцтва перадало са спасылкай на крыніцу ў расійскіх сілавых структурах аб «знішчэнні дыверсійнай групы» УСУ і чатырох лёгкаматорных лодак.

Украінскія ўлады падзеі на Кінбурнскай касе падрабязна не каментавалі, аднак яшчэ 12 лістапада афіцыйны прадстаўнік аператыўнага камандавання УСУ «Поўдзень» Наталля Гумянюк заявіла: «Пакуль працягваецца баявая праца [на касе]. І калі мы ўжо паставілі сабе мэту вызваліць усю Мікалаеўскую вобласць, то яна будзе вызваленая».

Пасля гэтага ўкраінскія ўлады паведамлялі пра падзеі ў гэтым раёне толькі даволі расплывістымі намёкамі.

Так раніцай у панядзелак Міністэрства абароны Украіны апублікавала ў сваім твітары кароткі ролік, на якім відаць перамяшчэнне групы ўкраінскіх вайскоўцаў на лёгкаматорных лодках. Магчыма, гаворка ідзе аб фарсіраванні Дняпра або Дняпроўскага лімана.

15 лістапада дарадца кіраўніка Херсонскай абласной адміністрацыі Сяргей Хлань змясціў пасты з назвамі іншых прыбярэжных гарадоў: Кахоўка і Новая Кахоўка.

Мяркуючы па ўсім, украінская армія перанесла баявыя аперацыі на левы бераг Дняпра адразу пасля вызвалення Херсона.

Чытайце таксама: Украінскія войскі ўвайшлі ў луганскую Макееўку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
125
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
6
1
Іван/адказаць/
15.11.2022
Ну ўкраінцы і ваююць! І з розумам, і з якой адвагай. Слава Украіне! Героям слава!
15.11.2022
Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў увечары 15 лістапада ў
Вообще-то это очень хорошие новости, но уже вчерашние, за вечер 14 октября.
С датой не ошиблись? Как мог Арестович сказать такое сегодня вечером?
Ждем официальное сообщение Минобороны Украины об освобождении Олешек на уже левом берегу Днепра.
И эта новость должна была быть на NN с самого утра, а не в обед.
Недорабатываете, надо побыстрее шевелиться
5
Белврус/адказаць/
15.11.2022

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031