Знайсці
14.11.2022 / 14:1413РусŁacБел

Ціханоўская параўнала рэжым Лукашэнкі з «крэслам з трыма ножкамі»

Святлана Ціханоўская заклікала міністраў замежных спраў Еўрасаюза змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза па запрашэнні Вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах Жазэпа Барэля. Прымалі ўдзел 17 міністраў. Амаль усе ўзялі слова і выказалі падтрымку Беларусі.

У сваім выступе Ціханоўская заклікала да наступных дзеянняў.

— Змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў, узмацніць адукацыйныя і культурныя абмены, падтрымку прыватнага бізнесу, не звязанага з рэжымам.

— Працягнуць падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці.

— Перазапусціць Маскоўскі механізм у АБСЕ ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

— Не падтрымліваць адносіны з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі і не весці перамовы за спінамі беларусаў.

— Інстытуцыялізаваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі ў Еўрапейскім парламенце, па прыкладзе Рады Еўропы.

— Запрасіць Беларусь у еўрапейскую палітычную супольнасць (праект ініцыяваны Эмануэлем Макронам), але каб Беларусь прадстаўлялі дэмакратычныя сілы, а не рэжым.

— Падтрымаць беларускіх актывістаў, валанцёраў і добраахвотнікаў ва Украіне.

— Працягнуць супрацоўніцтва з Беларуссю ў межах Усходняга партнёрства.

Ціханоўская заклікала краіны ЕС заступіцца за беларускую незалежнасць: «Мы лічым, што вайну можна скончыць хутчэй, калі расійскія войскі выйдуць і Беларусь пяройдзе да дэмакратыі. Рэжым — гэта як крэсла з трыма ножкамі, на якіх ён стаіць: рэпрэсіі, грошы і Крэмль. Калі рухне хоць адна з гэтых ножак, рухне і ўвесь рэжым. Я заклікаю ЕС дзейнічаць рашуча па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Зараз самы час падтрымаць намаганні беларусаў па абароне незалежнасці свайго народа», — сказала Ціханоўская ў выступленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
61
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Перис Милтон/адказаць/
15.11.2022
По следам твитов Мотолько:

«Спачатку яны абвяшчаюць СЦ (Святлану Ціханоўскую) агентам крамля і ствараюць нац. сакратарыят, а потым потым ужо просяцца да СЦ» - по мотивам очередного нонейма, который называл себя политологом). Гэта адбываецца калі зразумееш, што колькі ня рві легітымнасці са СЦ, нават калі атрымаецца, ня сябе яе (легітымнасць) аніяк ні прычэпіш. Ну не ноўнэйм дакладна, ён ж дарадца сьвятога З.
4
Мойша/адказаць/
15.11.2022
Перис Милтон, легетымнасць мае тэрмін прыдатнасці і звычайна ён раўняецца аднаму году, пасля казаць пра легетымнасць нельга. Яна не абвесціла сябе прэзідэнтам не прыняла прысягу, яна ўжо не болей чым Саннікаў ці Казулін. Вы ўпэўненыя што поавядзі выбары сёння ці ня выбары і хаця б галасаванку то хіба прагаласавалі б за яе столькі колкі тады. Я ведаю добрую колькасць тых, хто сення асуджае яе ці шкадуе што падтрымаў тады. Таму не кажыце нам пра яе легетымнасць бо яе ўжо даўно няма!
1
Даведамасьветы/адказаць/
15.11.2022
Так, з трыма. Але арганiзаваных у трохкутнiк, самую моцную фiгуру
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031