Знайсці
14.11.2022 / 09:58РусŁacБел

Зяленскі заявіў аб сотнях ваенных злачынстваў расійскіх салдат у Херсонскай вобласці

У сваім звароце прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў Херсонскай вобласці задакументаваныя больш за 400 ваенных злачынстваў пасля адыходу расійскіх войскаў, праваахоўныя органы выяўляюць на вызваленых тэрыторыях целы забітых — і цывільных, і вайскоўцаў. 

«У Херсонскай вобласці расійскае войска пакінула пасля сябе такія ж зверствы, як і ў іншых рэгіёнах нашай краіны, куды змагла зайсці. Знойдзем і прыцягнем да адказнасці кожнага забойцу», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі папярэдзіў жыхароў Херсонскай вобласці, што сітуацыя ў рэгіёне застаецца небяспечнай з-за мініравання тэрыторыі. Паводле яго слоў, падчас размініравання загінуў адзін сапёр і яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031