Знайсці
14.11.2022 / 08:24РусŁacБел

У Іране вынеслі першы смяротны прысуд удзельніку пратэстаў

Суд у Тэгеране прысудзіў да смяротнага пакарання аднаго з удзельнікаў пратэстаў, якія пачаліся ў краіне пасля смерці 22-гадовай Махсі Аміне. Гэта пакаранне стала першым прысудам, вынесеным удзельнікам дэманстрацый.

Імя падсуднага не паведамляецца, але вядома, што ён быў прызнаны вінаватым у падпале ўрадавага будынка, парушэнні грамадскага парадку, а таксама «стварэнні пагрозы нацыянальнай бяспецы». Акрамя таго, яго абвінавацілі ў «карупцыі» і «махарэбі» — «вайне супраць Бога».

Апошняе кваліфікуецца іранскім заканадаўствам як асабліва цяжкае злачынства і можа карацца смяротным пакараннем нават без іншых абвінавачванняў.

У той жа час на іншым пасяджэнні суда ў Тэгеране на розныя тэрміны пазбаўлення волі былі асуджаныя яшчэ пяць пратэстоўцаў — іх абвінавачвалі ў «змове з мэтай учынення злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі» і «парушэнні грамадскага парадку».

Абвінавачаных асудзілі на тэрміны ад пяці да дзесяці гадоў зняволення, яны маюць права падаць апеляцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031