Знайсці
12.11.2022 / 16:041РусŁacБел

Зняволенага журналіста Сяргея Сацука без апеляцыі перавялі ў магілёўскую турму

26 кастрычніка суддзя Святлана Бандарэнка прысудзіла 8 гадоў. Сяргей падаў апеляцыйную скаргу на гэты прысуд, якая пакуль яшчэ не разгледжана.

Сацуку таксама назначаны штраф — 16 тысяч рублёў. Журналіст пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, цягам пяці гадоў. Таксама суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12 тысяч 384 рублёў.

Арыштаваную маёмасць — аўтамабіль, некалькі мабільных тэлефонаў, ноўтбукаў, планшэтны камп'ютар, 11 флэш-назапашвальнікаў, дыктафон, карту памяці — пакінуць пад арыштам у лік забеспячэння выканання прыгавору ў частцы штрафу.

Сяргей Сацук — галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Ежедневник» (ej.by), аўтар рэзанансных расследаванняў пра факты карупцыі ў дзяржаўнай сістэме. Яго затрымалі 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус, а доступ да сайта партала «Ежедневник», дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакіраваны.

Сяргея абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 430 («Атрыманне хабару»), арт. 130 («Распальванне варожасці»), арт. 426 («Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў»), нагадвае БАЖ.

Новы адрас для лістоў і тэлеграм: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
2
Справка/адказаць/
12.11.2022
А чего жалеть? Он же в 2011 году версию следствия по теракту продвигал и защищал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера