Знайсці
08.11.2022 / 14:431РусŁacБел

На тэрыторыі мінскага стадыёна «Дынама» адкрыюць цір і скаладром

Сучасны цір і скаладром адкрыюць заўтра, 9 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-навіны»

Скаладром быў гатовы яшчэ сёлетнім летам. Закуплялася неабходнае абсталяванне і інвентар: страхоўкі, маты, карабіны, вяроўкі, скалалазныя туфлі і іншае.

У зале прадугледжана некалькі трас, якія задаволяць патрэбы і пачаткоўцаў, і прафесіяналаў. Тут пабудавана алімпійская траса — скалалажанне ўваходзіць у праграму Алімпіяды (вышыня сцяны — каля 16 м). На скаладроме плануюць арганізаваць заняткі для аматараў са спартыўных клубаў, дзіцячых спартыўных школ, а таксама ладзіць карпаратывы і святы.

Што да ціра, то ён быў гатовы раней, але ішла працэдура прыёму спарткомплексу, а таксама прапрацоўваліся пытанні размяшчэння тут трох спартыўных школ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
бука/адказаць/
08.11.2022
«Минск-Новости»
Шовинистское издание, это оскорбляет чувства многих. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031