Знайсці
06.11.2022 / 08:381РусŁacБел

Тысячы людзей выйшлі ў Перу патрабаваць адстаўкі прэзідэнта

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы перуанскай сталіцы Лімы з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Пэдра Касцілья, левага лідара, урад якога знаходзіцца пад следствам па абвінавачанні ў карупцыі. Той назваў пратэстоўцаў рэакцыянерамі і ворагамі народа, піша РБК-Украіна.

Фота: twitter.com/ComentarioUdeC

Паліцыя ў пластыкавых касках і шчытах прымяніла некалькі балончыкаў са слезацечным газам, спрабуючы разагнаць натоўп. Паведамленняў аб траўмах не паступала.

Касцілья, які заняў пасаду ў ліпені мінулага года, ужо перажыў дзве спробы імпічменту. Заканадаўцы ад апазіцыі патрабуюць новага судовага працэсу супраць прэзідэнта, хоць Кангрэс прызнаў, што ён не набярэ дастатковай колькасці галасоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Пратэстовец/адказаць/
06.11.2022
"Той назваў пратэстоўцаў рэакцыянерамі і ворагамі народа". Як гэта ўсё знаёма, калі хтосьці выступае супраць цябе назаві яго ворагам народа! Але прэзідэнт гэта ня ёсьць увесь народ, і пратэстоўцы гэта не ворагі! Улада псуе чалавека, абсалютная ўлада псуе абсалютна!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031